Дзевятнаццатая рэгіянальная сустрэча воінаў-інтэрнацыяналістаў Бялыніцкага, Круглянскага, Магілёўскага і Шклоўскага раёнаў, прысвечаная 28-й гадавіне вываду савецкіх войскаў з Афганістана, прайшла 14 лютага ў Бялынічах. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 ветэранаў афганскай вайны, родныя і блізкія загінуўшых, прадстаўнікі выканаўчай і заканадаўчай улады, грамадскасці і моладзі. Да помніка загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам Бялыніцкага раёна яны ўсклалі вянкі і кветкі, а затым каля яго адбыўся мітынг-рэквіем. Фіналам рэгіянальнай сустрэчы стаў канцэрт з удзелам групы “Чысты голас” у раённым цэнтры культуры.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая