XIII Рэспубліканскі агляд-конкурс прафесійнага майстэрства сярод падраздзяленняў і супрацоўнікаў патрульна-паставой службы міліцыі, атрадаў міліцыі асаблівага прызначэння (АМАП) органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь на прыз С.І. Васілеўскага стартаваў 25 верасня ў Магілёўскім раёне. Падчас мерапрыемства адбылося адкрыццё абноўленага адміністрацыйнага будынка АМАПа УУС Магілёўскага аблвыканкама і памятнага знака атрада міліцыі асаблівага прызначэння. Пасля ўрачыстай часткі ўдзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з выставай службовых аўтамабіляў, зброі, паглядзелі тэматычныя фатаграфіі, а таксама паспыталі смачную салдацкую кашу і гарбату.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая