Агульнагарадское спартыўнае свята “Магілёўская лыжня – 2017” прайшло 28 студзеня ў Пячэрскім лесапарку. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за 500 лыжнікаў – школьнікаў, выхаванцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў, выкладчыкаў і студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, прадстаўнікоў устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў горада, структурных падраздзяленняў Маггарвыканкама і гарадскога Савета дэпутатаў. На старт выйшлі таксама мужчыны ва ўзросце ад 60 гадоў, жанчыны ад 55 гадоў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая