Справаздачна-выбарная канферэнцыя Магілёўскай абласной арганізацыі ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” адбылася 3 кастрычніка ў зале пасяджэнняў аблвыканкама. Удзел у мерапрыемстве прынялі прадстаўнікі выканаўчай улады, прадпрыемстваў, грамадскіх аб’яднанняў рэгіёна, актыў «БРСМ». Адкрыла канферэнцыю выстава, прысвечаная асноўным напрамкам дзейнасці арганізацыі ў 2014-2017 гадах. Падчас пасяджэння былі падведзены вынікі працы за гэты перыяд, пастаўлены задачы на будучыню, абрана кіраўніцтва Магілёўскага абласнога камітэта ГА «БРСМ», дэлегаты на 43 з’езд ЦК ГА «БРСМ».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая