У Магілёўскім дзяржаўным абласным інстытуце развіцця адукацыі 27 верасня адбылася сустрэча з маладымі спецыялістамі-педагогамі, якія атрымалі размеркаванне ў навучальныя ўстановы рэгіёна ў 2016-2017 гадах. Для пачынаючых выкладчыкаў арганізавалі працу прадметных секцый, дзе вопытныя калегі падзяліліся сакрэтамі майстэрства. Падчас пленарнага пасяджэння хлопцы і дзяўчаты пачулі словы пажадання ад прадстаўнікоў аблвыканкама, сістэмы адукацыі Прыдняпроўскага краю, а таксама змаглі задаць пытанні.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая