Свята «Шчадроты восеньскіх святаў» прайшло 14 верасня ў Магілёве. Гэта ўжо чацвёртая сустрэча падчас абласнога фестывалю фальклорнага мастацтва «Скарбніца Падняпроўя». Раней клубныя ўстановы рэгіёна прапанавалі гледачу тэматычныя праграмы па абрадах і святах зімовага, веснавога і летняга цыклаў. Тэматычныя «Шчадроты восеньскіх святаў» цалкам прысвечаны восеньскім абрадам і святам народнага календара. Іх прадставілі творчыя калектывы, носьбіты фальклору, майстры народных мастацкіх рамёстваў Слаўгарадскага, Хоцімскага, Чавускага, Чэрыкаўскага, Шклоўскага, Магілёўскага раёнаў і Бабруйска.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая