Свята збору летняга ўраджаю «Дзень агурка» прайшло ў Шклове 12 жніўня. Жыхары райцэнтра адзначылі яго ў адзінаццаты раз. Старт мерапрыемству дало тэатралізаванае прадстаўленне ля скульптурнай кампазіцыі «Шклоўскі агурок». У гарадскім парку адбыўся кірмаш-продаж гародніны летняга ўраджаю, дзе ўдзельнікі прадэманстравалі ўменні ў падрыхтоўцы эксклюзіўных кулінарных страў і закатак з агуркоў і не толькі. Таксама ўсе жадаючыя змаглі прыняць удзел у займальных майстар-класах.
Фота – Марыям Табагары, mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая