20.07.2018 - 09:24
Узровень вады ў Чыгірынскім вадасховішчы ў жніўні панізяць на паўметра з-за рамонту дамбы каля мясцовай гідраэлектрастанцыі ў в. Чыгірынка Кіраўскага раёна. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер Бабруйскіх электрычных сетак (філіял РУП «Магілёўэнерга») Ігар Страх.
19.07.2018 - 11:33
Трактар «Беларус МТЗ-3522» атрымала ў падарунак падсобная гаспадарка Клімавіцкага ЛВЗ ад ААТ «Мінск крышталь» – кіруючая кампанія холдынгу «МІНСК КРЫШТАЛЬ ГРУП».
Тэхніка прызначана для выканання шырокага спектру энергазатратных работ у сельскай гаспадарцы. Па характарыстыках яна з'яўляецца нават больш магутнай, чым знакаміты савецкі трактар 5-га цяглавага класа «Кіравец К-701».
19.07.2018 - 11:25
Кабінет па асновах бяспекі адкрыўся на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў Клімавічах. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
19.07.2018 - 11:06
Асабісты прыём грамадзян прывядзе 23 ліпеня ў Дрыбінскім раённым выканаўчым камітэце (г.п. Дрыбін, вул. Леніна, д.35, 3-ці паверх, каб. №62) першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алег Іванавіч Чыкіда. З 15.00 да 16.00 ён адкажа на пытанні жыхароў рэгіёну.
Папярэдні запіс на прыём па тэлефонах: (8 02248) 25 324, 24 816, 25 820.
17.07.2018 - 10:39
У Хоцімскім раёне абвешчаны штогадовы агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне тэрыторый. Пра гэта паведамілі ў райвыканкаме.
Да ўдзелу ў спаборніцтве запрашаюцца жыхары шматкватэрных дамоў і прыватнага сектара, аднаасобныя органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання Хоцімска і Хоцімскага раёна (старшыя па вуліцах, дамах, пад'ездах).
16.07.2018 - 14:49
Грыбы шыітаке пачалі масава вырошчваць у Крычаўскім раёне. Гэта буйны кітайскі інвестыцыйны праект.
Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Інфэн» (літаральна азначае «ўдалы ўраджай») размясцілася на тэрыторыі старой вайсковай часці каля вёскі Чырвоная Буда.
Спатрэбіўся год падрыхтоўчай работы, каб выраслі першыя грыбы. Ужо ў гэтым тут кожны дзень маюць намер збіраць 20-30 т шыітаке, а праз тры гады плануюць вырабляць 200-300 т за суткі.
13.07.2018 - 12:49
Вулічнае асвятленне на сонечных батарэях ўсталявалі ў Бярозкаўскім сельсавеце Хоцімскага раёна. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні па наглядзе за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў.
13.07.2018 - 11:32
Выдатны адпачынак – гэта прагулка на свежым паветры па маляўнічых месцах. У іх ліку – дэндрарый батанічнага саду, размешчаны ў Горках на тэрыторыі Беларускай сельгасакадэміі. Сёння парк, які быў закладзены ў 1847 годзе, уваходзіць у спіс помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння.
12.07.2018 - 12:19
Прыгранічнае становішча раёна, дзе да ўмоўнага падзелу з Расіяй усяго з дзясятак кіламетраў, міжволіўплывае на рынак працы. Прывабныя прапановы працы ў аграрнай сферы ў краіне-суседцы спараджаюць скрытую міграцыю, рабочай сілы становіцца менш. Абстаноўка, кажуць у раёне, няпростая. Але ўсё ж упраўляемая. Новыя працоўныя месцы, якія з’яўляюцца ў райцэнтры, дапамагаюць заняць людзей, незадзейнічаных у эканоміцы. Напрыклад, ТАА «Мсціслаўская швейная фабрыка». Новая вытворчасць адкрылася адносна нядаўна – у снежні мінулага года – на вельмі цікавых умовах.
10.07.2018 - 14:31
Бялыніцкі СВК «Калгас «Радзіма» распрацаваў сістэму мер для матывацыі сваіх работнікаў. Аб некаторых з іх сёння Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку расказаў старшыня кааператыва Аляксандр Лапацентаў.
Сярэдняя зарплата ў калгасе ў 2017 годзе склала Br927, у гэтым годзе яна павысілася да Br973 і прадаўжае расці.
10.07.2018 - 14:15
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння Падзяку Прэзідэнта працоўнаму калектыву СВК «Калгас «Радзіма» і падарыў яму аўтамабіль Geely Atlas.
Гэтых узнагарод працаўнікі калгаса ўдастоены за значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.
10.07.2018 - 09:48
У Кіраўскім раёне адзінокія непрацаздольныя старыя змогуць атрымаць другую сям’ю. Уведзена новая форма сацабслугоўвання, якая дазваляе праявіць клопат да гэтай катэгорыі грамадзян, – замяшчальная сям’я.
Гэта не інтэрнат для пажылых людзей, да якога мы больш звыклыя. Бездапаможнага чалавека бяруць у сям’ю, прычым абсалютна чужыя людзі. Пра іх клапоцяцца, з імі разам жывуць пад адным дахам.
Намеснік старшыні Кіраўскага райвыканкама Таццяна Бяляўская тлумачыць:
05.07.2018 - 10:36
На адну дваровую дзіцячую пляцоўку стала больш у Крычаве. Яе ўладкаванне ў мікразоне «Ціміразеўская» стала часткай акцыі «Утульны двор», якая праводзіцца ў раёне і прымеркавана да Года малой радзімы. У праекце прымаюць удзел прадпрыемствы, арганізацыі і жыхары рэгіёна.
05.07.2018 - 10:13
Дабрачынны Кубак «Вялікай бард-рыбалкі» па бегу пройдзе 28 ліпеня ў час аднайменнага міжнароднага музычна-спартыўнага свята. Яго прысвецяць Году малой радзімы і 45-годдзю генеральнага партнёра творчага праекта ААТ «Магатэкс», паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.
За кожны кіламетр, які прабягуць удзельнікі забегу, кампанія «Магатэкс» пералічыць на дабрачынны рахунак, адкрыты з мэтай адраджэння архітэктурнай жамчужыны Беларусі першай палавіны ХVII стагоддзя па Br1.
04.07.2018 - 10:23
В СПК «Колхоз «Родина» Белыничского района сегодня состоялось торжественное открытие Аллеи славы, сообщил заместитель председателя СПК Михаил Скусов.
22.06.2018 - 13:15
У межах святкавання 74-й гадавіны з дня вызвалення Чавускага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў будзе высаджана памятная алея, якая з’явіцца на тэрыторыі райцэнтра каля кіназалы «Сузор’е». Пра гэта паведаміла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Тамара Мацюліна.
21.06.2018 - 14:26
Больш за 50 канкурсантаў прыме ўдзел у абласных галіновых спаборніцтвах прафесійнага майстэрства вальшчыкаў лесу «Лесаруб – 2018» у Бялынічах. Мерапрыемства стартуе 22 чэрвеня ў 9.00 на пляцоўцы каля ФАКа «Друць». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ДЛГУ «Бялыніцкі лясгас».
19.06.2018 - 08:23
У Круглым стартавала акцыя «Музей у кожны двор». Пра гэта паведаміла дырэктар Круглянскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Віія Гапаева.
14.06.2018 - 13:45
У Дрыбінскім раёне двое мужчын атруціліся невядомым рэчывам ў склепе. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
13.06.2018 - 10:37
Прафсаюзная акцыя «Мы – разам!» працягвае шэсце па краіне. У чэрвені яе ўдзельнікі наведаюць Наваполацк, Стоўбцы, Чавусы. У 2018 годзе праект праходзіць пад лозунгам «З вялікай любоўю да малой радзімы». Дарэчы, гэта адзіная акцыя такога роду і ахопу ў Беларусі.
