23.01.2018 - 14:05
Эксперымент па аб’яднанні функцый міліцыянераў у Глускім раёне дае станоўчыя вынікі. Пра гэта паведаміў сёння на прэс-канферэнцыі начальнік УУС Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Кавальчук.
22.01.2018 - 12:09
Чатыры пажары адбылося за выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці. У ходзе аператыўнай работы ўдалося выратаваць два жылыя дамы, чатыры гаспадарчыя будынкі, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
20.01.2018 - 10:30
Выязны прыём грамадзян правядзе 25 студзеня з 11.00 да 13.00 у Клічаўскім райвыканкаме Міністр спорту і турызму Беларусі Аляксандр Ігаравіч Шамко. Запіс на прыём па тэлефоне (8-0223) 6-79-297.
18.01.2018 - 10:00
З 20 студзеня па 30 чэрвеня на палігоне «Асіповіцкі» будуць праходзіць баявыя стрэльбы артылерыйскіх падраздзяленняў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пра гэта паведаміў начальнік палігона вайсковай часці 12147 Андрэй Зацарынны.
18.01.2018 - 08:29
Вытворчасць мармеладу будзе створана ў найбліжэйшыя два гады ў Слаўгарадзе. Пра гэта паведаміў дырэктар ААТ «Чырвоны харчавік» Сяргей Анюхоўскі.
17.01.2018 - 12:59
У вёсцы Дубінка Магілёўскага раёна напярэдадні свята Хрышчэння Госпада асвяцілі капліцу з купеллю. Службу з гэтай нагоды правёў епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.
15.01.2018 - 14:39
Літоўская кампанія будзе вырабляць у Клімавіцкім раёне мяса індычкі. Адпаведны дагавор па рэалізацыі інвестыцыйнага праекта завераны сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме. Подпісы пад дакументам паставілі старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі і старшыня праўлення групы кампаній ARVI Відмантас Кучынскас.
15.01.2018 - 08:49
Чэрыкаўскі раён далучыўся да абласной акцыі «Эстафета добрых спраў», прысвечанай 80-годдзю Магілёўшчыны: у аграгарадку Майскі пасля рэканструкцыі адкрылася электракацельня.
12.01.2018 - 15:26
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Віктаравіч Даманеўскі 20 студзеня з 8.00 да 10.00 правядзе выязны прыём грамадзян у Круглянскім райвыканкаме (г.Круглае, вул.Савецкая, 34).
11.01.2018 - 16:16
У Краснаполлі пачала працу майстэрня па развіцці ганчарства, паведаміла каардынатар мясцовай ініцыятывы «Развіццё ганчарнага майстэрства для пазнавальнасці тэрыторыі Краснапольскага раёна» рамеснік-ганчар Аляксандра Чарткова.
09.01.2018 - 11:24
Адразу некалькі вадаёмаў прапануюць у арэнду ў Крычаўскім раёне, паведамілі ў раённым Савеце дэпутатаў. У гэтым спісе самы вялікі водны аб’ект – сажалка каля вёскі Калініна плошчай больш за 50 га. Астатнія вадаёмы меншыя і знаходзяцца ў іншых населеных пунктах. Гэта межы аграгарадкоў Бацвінаўка, Бель-1 і вёскі Малінаўка.
04.01.2018 - 11:45
На Мсціслаўшчыне падтапіла мост. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
26.12.2017 - 15:47
За мінулыя выхадныя дні ў Магілёўскай вобласці адбылося восем пажараў. Адзін з іх прывёў да гібелі мужчыны, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
22.12.2017 - 16:20
21 снежня прайшло пасяджэнне камісіі па арганізацыі і правядзенні конкурсу па выбары выканаўца мерапрыемства «Рассяленні паляўнічых жывёл у паляўнічых угоддзях, у тым ліку аленя высакароднага, зайца русака, крыжанкі, шэрай курапаткі» падпраграмы 3 «Развіццё паляўнічай гаспадаркі» дзяржаўнай праграмы «Беларускі лес» на 2016-2020 гады.
21.12.2017 - 10:17
У Магілёўскай вобласці за суткі адбылося 3 пажары, 2 з іх, як мяркуецца, праз абагравальныя прыборы. У ходзе аператыўнай работы выратаваны жылы дом і 4 гаспадарчыя будынкі, паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
20.12.2017 - 11:45
Круглы стол па пытаннях падтрымкі шматдзетных сем’яў прайшоў у Бялыніцкім раённым цэнтры культуры. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 60 шматдзетных сем’яў, а таксама спецыялісты, якія адказваюць за працу з дадзенай катэгорыяй грамадзян у Бялыніцкім, Круглянскім і Шклоўскім раёнах.
14.12.2017 - 16:44
Урачысты пуск сістэмы карыстання прыродным газам адбыўся сёння ў рабочым пасёлку Татарка Асіповіцкага раёна. У цырымоніі прыняў удзел Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі.
14.12.2017 - 11:48
Да ініцыятывы ЕС «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі» далучылася яшчэ 20 гарадоў Беларусі. Цырымонія падпісання дэкларацыі аб далучэнні адбылася ў Мінску на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай сумесным дзеянням у рамках ініцыятывы.
Ад Магілёўскай вобласці ў папулярны еўрапейскі рух уліліся Быхаў, Бабруйск, Краснаполле, Мсціслаў, Слаўгарад. Яны прынялі абавязацельствы скараціць выкіды вуглякіслага газу да 30% да 2030 года і распрацаваць план дзеянняў па ўстойлівым энергетычным развіцці і клімаце.
11.12.2017 - 10:31
Сем пажараў адбылося за выхадныя ў Магілёўскай вобласці. Адзін з іх скончыўся гібеллю, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
07.12.2017 - 12:31
Горкі 15-17 снежня прымуць VI адкрыты чэмпіянат Магілёўскай вобласці па паўэрліфцінгу ў трохбор’і і IV адкрыты чэмпіянат Магілёўскай вобласці па паўэрліфцінгу у жыме штангі лежачы. Турніры адбудуцца ў спартыўным комплексе БДСГА.
У спаборніцтвах прымуць удзел зборныя каманды спартыўных арганізацый гарадоў і раёнаў рэгіёна. Мужчыны будуць змагацца ў вагавых катэгорыях да 59 кг, да 66 кг, да 74 кг, да 83 кг, да 93 кг, да 105 кг і звыш 105 кг, жанчыны – да 47 кг, да 52 кг, да 57 кг, да 63 кг, 72 кг, да 84 кг і звыш 84 кг.