07.12.2017 - 12:08
Традыцыйны міжнародны турнір па гандболе сярод мужчынскіх каманд на прыз маршала СССР, двойчы Героя Савецкага Саюза Івана Якубоўскага адбудзецца 9-10 снежня ў Горках. Спаборніцтва прыме мясцовая Лядовая арэна.
07.12.2017 - 11:55
На пляцоўцы палігона «Асіповіцкі» вайсковай часці 12147 да 29 снежня ў працоўныя дні з 10.00 да 18.00 праводзяцца планавыя падрыўныя работы.
06.12.2017 - 16:12
У Глуску пасля капрамонту адкрыўся плавальны басейн. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва аблвыканкама, райвыканкама, прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскасці і моладзь, паведаміў начальнік упраўлення адукацыі аблвыканкама Уладзімір Рыжкоў.
04.12.2017 - 09:39
На днях пад эгідай намесніка старшыні Быхаўскага райвыканкама Аляксандра Папкова ў Чарнаборскім сельскім савеце прайшоў семінар па навядзенні парадку на зямлі. Удзельнікі мерапрыемства – старшыні сельвыканкамаў, вулічных камітэтаў, страрасты вёсак, прадстаўнікі СМІ вобласці на свае вочы пераканаліся, як добраўпарадкаванне змяняе аблічча населенага пункта на прыкладзе в.Залотва.
30.11.2017 - 12:34
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання фіналістаў і пераможцаў конкурсу # ЛюблюГеаграфію адбылася ў Мінску. Найлепшым стаў прадстаўнік Свенскай сярэдняй школы Слаўгарадскага раёна Вячаслаў Фёдараў, паведамляе інфармацыйна-аналітычны партал Саюзнай дзяржавы.
28.11.2017 - 15:55
На сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў сёння зацверджаны праект рашэння, якім вызначаны пералікі населеных пунктаў, тэрыторый за населенымі пунктамі рэгіёна, якія адносяцца да тэрыторыі сельскай мясцовасці, і малых гарадскіх паселішчаў, на якія будзе распаўсюджвацца дзеянне падпунктаў 1.1 і 1.5 пункта 1 Указа Прэзідэнта Беларусі №345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання».
27.11.2017 - 10:55
У прыватным жылым доме ў в. Слабодка Шклоўскага раёна адбыўся разрыў ацяпляльнага катла на цвёрдым паліве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
24.11.2017 - 18:45
Інфармацыйна-спартыўны комплекс з’явіўся ў Чэрыкаве. Урачыстае адкрыццё новага аб’екта адбылося 24 лістапада ў райцэнтры, перадае карэспандэнт сайта.
24.11.2017 - 08:34
Развіццё і аднаўленне сеткі рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог Магілёўскай вобласці абмеркавалі на семінары-нарадзе ў Асіповіцкім раёне. Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі РУП «Магілёўаўтадар».
23.11.2017 - 12:25
Спецыялісты з 13 краін з’едуцца ў Горкі на міжнародную навуковую канферэнцыю па аквакультуры сярод маладых навукоўцаў. Пра гэта паведамілі ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
23.11.2017 - 09:45
VI Міжрэгіянальны фестываль-свята аматарскіх тэатраў «Тэатральныя вечарыны-2017» пройдзе 24-26 лістапада ў Краснаполлі. Форум арганізаваны ў рамках сумеснага праекта Еўрапейскага Саюза і ПРААН «Садзеянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», паведамілі карэспандэнту сайта ў райвыканкаме.
23.11.2017 - 08:56
Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны пяць жыхарак Гродзенскай і Магілёўскай абласцей. Адпаведны ўказ №418 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 лістапада, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Сярод удастоеных высокай узнагароды – хатняя гаспадыня з аграгарадка Ясень Асіповіцкага раёна Вольга Снігір.
21.11.2017 - 08:47
Рэдакцыя раённай газеты «Ударны фронт» запусціла цалкам абноўлены партал ШклоўІнфа на ранейшым адрасе shklovinfo.by. Зараз гэта не толькі навінавы мультымедыйны сайт, але і шматфункцыянальны Інтэрнэт-рэсурс, расказаў карэспандэнту сайта галоўны рэдактар выдання Павал Савельеў.
20.11.2017 - 15:50
Палужскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа (Краснапольскі раён) стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу школьных бізнес-ідэй. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства эканомікі.
20.11.2017 - 09:59
Магілёўскі раённы Савет дэпутатаў зацвердзіў Палажэнне аб гімне Магілёўскага раёна. Адпаведнае рашэнне райсавета апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
17.11.2017 - 13:07
Найлепшай «гаспадыняй» Магілёўскай вобласці стала кіраўская прыгажуня Лізавета Шарстабаева – такія вынікі агляду-конкурсу «Маладая Гаспадыня-2017», які прайшоў у Кіраўску напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці. Ініцыятарам і арганізатарам мерапрыемства выступіў абласны камітэт Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
16.11.2017 - 12:48
Больш Вr14 млн. асвоена пры будаўніцтве маставога перахода праз раку Сож у Слаўгарадскім раёне, паведаміў начальнік аддзела тэхнічнага нагляду і падрыхтоўкі вытворчасці РУП «Магілёўаўтадар» Павел Скрабуноў.
15.11.2017 - 12:09
Напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці на Магілёўшчыне пройдзе II абласны агляд-конкурс «Маладая гаспадыня-2017». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў рэгіянальным камітэце Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.
10.11.2017 - 10:29
За мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося два пажары, адзін з іх прывёў да траўмавання, як паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
10.11.2017 - 09:20
У Беларусі створаны водна-балотны заказнік «Слаўгарадскі». Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 825 ад 4 лістапада 2017 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым партале.