21.08.2017 - 09:45
Аграрыі Магілёўскай вобласці 20 жніўня пераадолелі мільённы рубеж па намалоце збожжа. У агульны каравай рэгіёна адправілася 1005,4 тыс. т. збожжа, як паведамілі карэспандэнту сайта ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

17.08.2017 - 15:08
Першыя экіпажы-чатырохтысячнікі з’явіліся ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміў старшыня абласной арагнізацыі прафсаюза работнікаў АПК Віктар Гейдэль.
17.08.2017 - 13:20
Старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў ушаноўваў перадавікоў уборачнай кампаніі Бялыніцкага раёна. Падзякі і грашовыя прэміі былі ўручаны работнікам СВК «Калгас “Радзіма”» і ААТ “Бялынічы”.

14.08.2017 - 09:09
У Магілёўскай вобласці трохтысячны паказчык намалоту і перавозкі збожжа пераадолелі два экіпажы камбайнераў і два кіроўцы ЗАТ «Агракамбінат «Зара» (Магілёўскі раён).
10.08.2017 - 13:36
Экіпаж камбайнераў СВК «Калгас «Радзіма» ў складзе Мікалая Дарэчкіна і Валянціна Якушава першым на Бялыніччыне пераадолеў па намалотах збожжа тысячу тон. 9 жніўня а сёмай гадзіне раніцы на машынным двары гаспадаркі адбылося ўрачыстае ўшанаванне першых камбайнераў-тысячнікаў раёна з узняццем у іх гонар Сцяга працоўнай славы, уручэннем прэмій і дыпломаў – райвыканкама, праўлення гаспадаркі, абкама прафсаюза работнікаў АПК, раённага аб’яднання прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ.
08.08.2017 - 09:21
Адразу тры экіпажы-тысячнікі і чатыры кіроўцы, якія перавезлі ад камбайнаў па 1 тыс. т. збожжа, з’явіліся ў Магілёўскім раёне за мінулыя выхадныя. Усе яны – супрацоўнікі ЗАТ «Агракамбінат “Зара”». З першай пераможнай мяжой у бітве за ўраджай хлебаробаў традыцыйна павіншавалі прафсаюзы.
31.07.2017 - 09:12
Пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі” адбылося ў Клічаве. Размова ў асноўным ішла аб творчай канцэпцыі правядзення галоўнага свята аграрыяў.
Ад «Дажынак» усе чакаюць вялікіх перамен і добрых творчых складнікаў. Пачнецца фестываль традыцыйным узнагароджаннем перадавікоў уборачнай кампаніі, падчас якога аграрыям яшчэ раз выкажуць падзяку за працу.
25.07.2017 - 08:53
У Магілёўскім раёне адзначаны на гнездаванні стэпавы лунь - від, які ў апошні раз гняздзіўся ў Беларусі 101 год таму, паведамілі ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
21.07.2017 - 11:51
Байцы магілёўскіх студэнцкіх атрадаў адправіліся сёння ў Клічаў. Хлопцы і дзяўчаты будуць дапамагаць прыводзіць у парадак сталіцу абласных «Дажынак-2017», як паведамілі карэспандэнту сайта ў абкаме ГА «БРСМ».
Паводле слоў суразмоўцаў, моладзь ўстановіць агароджы ў прыватным сектары па пер.Горкага. Актывісты таксама правядуць дэмантаж тратуарнай пліткі ў цэнтральным парку.
12.07.2017 - 11:51
На падрыхтоўку Клічава да рэгіянальных «Дажынак» з абласнога бюджэту выдзелена каля Br10 млн. Зараз у раённым цэнтры ідзе вялікі рамонт: тры сотні будаўнікоў з двух дзясяткаў арганізацый Прыдняпроўскага краю працуюць над пераўтварэннем горада.
19.06.2017 - 09:15
В Горецком районе органами местной власти проводится системная и эффективная работа с обращениями граждан. Такое мнение высказал журналистам по итогам прямой телефонной линии и личного приема граждан в Горецком райисполкоме помощник Президента - главный инспектор по Могилевской области Геннадий Лавренков.
15.06.2017 - 16:00
Колькасць камерцыйных арганізацый у паўднёва-ўсходнім рэгіёне (ПУР) Магілёўскай вобласці за перыяд дзеяння ўказа №235 “Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўночна-заходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці” (2015 г.) вырасла на 3,3% і склала 404 арганізацый (па вобласці іх колькасць скарацілася на 2%). Пра гэта паведаміў сёння на выязным пасяджэнні аблвыканкама ў Касцюковічах па пытанні рэалізацыі праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця ПУР старшыня камітэта эканомікі Руслан Страхар.
14.06.2017 - 15:20
Сярэдняя школа №8, якая будуецца у мікрараёне Камсамольскі г. Крычава, будзе ўведзена ў строй да 1 верасня 2017 года. Пра гэта паведаміў сёння, знаёмячыся з ходам будаўнічых работ на дадзеным сацыяльным аб’екце, намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін.
14.06.2017 - 15:15
Урад возьме пад кантроль пытанне цэнтралізаванага водазабеспячэння в. Міхеевічы ў Крычаўскім раёне. У гэтым запэўніў сёння ў час асабістага прыёму грамадзян у Крычаўскім райвыканкаме намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.
24.05.2017 - 11:37
У Шклоўскім раёне ў 2017 годзе годзе газіфікуюць з дзяржпадтрымкай 216 домаўладанняў. Пра гэта паведаміў сёння ў райвыканкаме падчас асабістага прыёму грамадзян старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім генеральны дырэктар РУП «Магілёўаблгаз» Аляксей Кушнарэнка.
24.05.2017 - 10:15
Рэдкі для Беларусі арол-магільнік знойдзены ў Бялыніцкім раёне, паведамілі ў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ).
Магільнік, або імператарскі арол, занесены ў Міжнародны Чырвоны спіс як від, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Колькасць віду па ўсёй Еўропе зніжаецца. Найбліжэйшыя да Беларусі месцы гнездавання гэтага рэдкага арла – у Цэнтральнай Украіне. Чаму дарослая птушка больш не выгадоўвае птушанят, а падалася на поўнач – невядома.
17.04.2017 - 09:33
Другая чарга фізкультурна-аздараўленчага комплексу адкрыта ў Краснаполлі
14.04.2017 - 09:14
Мост праз Сож, які ўзводзяць у Слаўгарадскім раёне, паспрыяе развіццю эканомікі ўсёй Магілёўскай вобласці, заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.
12.04.2017 - 09:47
Цэнтральную вуліцу Клічава чакае рэканструкцыя. Да канца красавіка на плошчы 30-годдзя Перамогі пачнуць дэмантаж тратуарнай пліткі і бардзюрнага каменю, а поўнамаштабная будоўля ў самым сэрцы горада разгорнецца ўжо ў маі.
26.03.2017 - 11:34
У Магілёўскай вобласці павышаюць надзейнасць электразабеспячэння сельскіх населеных пунктаў. Пра гэта паведаміў начальнік службы перспектыўнага развіцця прадпрыемства РУП «Магілёўэнерга» Аляксандр Алейнікаў.