10.09.2018 - 09:16
Чемпион Олимпийских игр 2008 года по гребле на байдарках и каноэ, депутат Палаты представителей Национального собрания Беларуси Александр Богданович стал «Звездным послом II Европейских игр 2019 года», сообщили в пресс-службе дирекции игр.
06.09.2018 - 09:17
Спаборніцтвы па міні-гольфе сярод Саюзнай моладзі адбудуцца ў Магілёве 8 верасня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской арганізацыі «БРСМ», якая выступае арганізатарам турніру.
Спаборніцтвы пачнуцца ў 10.00 на спецыяльнай пляцоўцы каля Палаца культуры вобласці. За перамогу пазмагаецца 15 каманд, сфарміраваных з ліку актывістаў ва ўзросце ад 14 да 31 года. Найлепшых вызначаць па асабістых і агульнакамандных выніках.
04.09.2018 - 10:09
У Бабруйску 7-9 верасня на стадыёне будаўнічага прафесійна-тэхнічнага каледжа (вул. Гагарына, 42) адбудуцца гульні сярод каманд групы «А» другога круга першынства Рэспублікі Беларусь па мотаболе.
Плануецца, што ўдзел у спаборніцтвах прымуць каманды з Бабруйска, Мінска, Наваполацка і Оршы. За перамогу пазмагаюцца юнакі 14-18 гадоў.
04.09.2018 - 10:05
Нацыянальная зборная Беларусі заваявала першае агульнакаманднае месца на XV чэмпіянаце свету па хуткаснай радыётэлеграфіі, які праходзіў у Казахстане.
27.08.2018 - 10:05
Прадстаўнікі Магілёўскай вобласці заваявалі пяць медалёў на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ. У спаборніцтвах, якія завяршыліся ў партугальскім Мантэмор-а-Велью, прыняло ўдзел каля 1 тыс. весляроў з 66 краін свету.
24.08.2018 - 14:50
У Бабруйску 1-4 лістапада адбудзецца чэмпіянат свету па панкратыёне, паведамілі ў гарвыканкаме.
Турнір пройдзе ў «Бабруйск-Арэне» і збярэ прадстаўнікоў 30 краін, уключаючы такія экзатычныя, як Аўстралія і Катар. Падчас спаборніцтваў разыграюць каля 70 камплектаў медалёў сярод мужчын і жанчын у розных узроставых і вагавых катэгорыях. Спаборніцкая праграма падзелена на чатыры групы: фул-кантакт, які практычна не мае абмежаванняў у баі, аthlima, або лайт-кантакт, дэманстрацыйныя камандныя віды polydamas і palesmata.
22.08.2018 - 12:50
Магілёўшчына прымае чэмпіянат МУС Беларусі па стральбе з табельнай зброі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч.
21.08.2018 - 09:14
XVII летняя абласная спартакіяда Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў завяршылася ў Магілёве.
21.08.2018 - 08:42
Сем залатых медалёў заваяваў паралімпіец Ігар Бокій на на чэмпіянаце Еўропы па плаванні ў Дубліне (Ірландыя).
Бабруйчанін падымаўся на першую прыступку п’едэстала ў катэгорыі S13 на дыстанцыях 100 м брасам і батэрфляем, 200 м комплексным плаваннем. У завяршэнні чэмпіянату Ігар Бокій стаў найлепшым у плаванні на 400 м вольным стылем, 100 м на спіне і 50 м вольным стылем. На дыстанцыі 100 м вольным стылем беларускі атлет перамог з сусветным рэкордам 50,65 сек.
20.08.2018 - 08:56
Магілёўскі дзюдаіст Віктар Кляўсаў заваяваў золата ў катэгорыі да 90 кг на турніры European Judo Open. Буйныя спаборніцтвы прайшлі ў мінскім спарткомплексе «Чыжоўка-Арэна».
У вырашальным паядынку за першае месца ва ўпартай барацьбе Віктар Кляўсаў быў мацнейшым за ўкраінца Аляксандра Крука.
У цэлым, беларускія дзюдаісты перамаглі ў медальным заліку на турніры European Judo Open. Усяго на рахунку нашых атлетаў тры залатыя і дзве бронзавыя ўзнагароды.
17.08.2018 - 12:58
Пасля амаль месячнага перапынку сёння адновіцца футбольны чэмпіянат Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. У стартавым матчы 18-га тура магілёўскі «Днепр» прыме на сваім полі гродзенскі «Нёман».
Абодва супернікі даўно не перамагалі: гродзенская каманда сваю апошнюю вікторыю атрымала 23 чэрвеня ў гасцявым матчы 13-га тура са «Смалявічамі» (1:0), магілёўцы 6 красавіка выйгралі дома ў «Гомеля» (1:0), пасля чаго было 10 паражэнняў і 5 нічыіх. У першым крузе ў Гродне «Нёман» і «Днепр» разышліся мірам – 0:0.
17.08.2018 - 11:28
Вялікі Дзень фізічнай культуры пройдзе 15 верасня ў Магілёве на набярэжнай ракі Дубравенка. Пра гэта паведаміла дырэктар «Тэлерадыёкампаніі «Магілёў»» Таццяна Ларына.
Ідэя свята, якое ў гэтым годзе пройдзе ўжо ў чацвёрты раз, належыць ТРК «Магілёў» і падтрымана мясцовымі ўладамі, алімпійцамі, спартсменамі.
17.08.2018 - 10:00
Паралімпіец Ігар Бокій заваяваў чацвёрты залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы па плаванні ў Дубліне (Ірландыя).
У фінальным заплыве на 400 м вольным стылем беларус выступаў у катэгорыі S13 і паказаў вынік 4 хв 01,12 сек. Другое месца заняў украінец Кірыл Гарашчанка, бронзавая ўзнагарода ў француза Алекса Партала. П'едэстал гонару на дыстанцыі 400 м вольным стылем быў такім жа, як і на 200 м комплексным плаваннем.
17.08.2018 - 09:19
Рэспубліканская акцыя «Разам з камандай» стартуе сёння ў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
НАК Беларусі за 50 дзён да пачатку III Юнацкіх Алімпійскіх гульняў у Буэнас-Айрэсе ставіць перад сабой задачу пазнаёміць грамадскасць з маючым адбыцца спартыўным форумам і падтрымаць беларускую каманду ў Аргенціне.
16.08.2018 - 09:01
Беларускі паралімпіец Ігар Бокій выйграў трэці залаты медаль па плаванні на чэмпіянаце Еўропы 2018 года ў Дубліне (Ірландыя).
У фінальным заплыве на 200 м комплексным плаваннем у катэгорыі SM13 праслаўлены беларускі плывец фінішаваў першым - 2 мін. 04,19 сек. Другое месца заняў Кірыл Гарашчанка з Украіны, бронзавая ўзнагарода ў француза Алекса Портала.
15.08.2018 - 15:31
Паралімпіец Ігар Бокій заваяваў дзве залатыя ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы па плаванні, які стартаваў у Дубліне (Ірландыя).
15.08.2018 - 11:22
Чацвёрты, заключны, этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе пройдзе ў Магілёве 18 жніўня. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў вядучы спецыяліст абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Віктар Шупранаў.
Плануецца, што за перамогу ў спаборніцтвах, якія прыме спартыўна-трэніровачная база ПК «Рубікон» (вул. Сурганава, 77), пазмагаецца 10 каманд з Беларусі, Расіі і Латвіі.
13.08.2018 - 11:34
Адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы 2019 года па валейболе сярод мужчын пройдуць 15-22 жніўня ў магілёўскім СК «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
Нацыянальная зборная Беларусі згуляе ў групе Е з камандамі Нарвегіі, Іспаніі і Грузіі.
Расклад матчаў адборачнага раўнда чэмпіянату Еўропы сярод мужчын:
15 жніўня ў 18.00 Беларусь – Нарвегія
13.08.2018 - 11:21
Чэмпіянат Беларусі па аўтаслаламе стартуе 18 жніўня ў Магілёве, паведаміў арганізатар спаборніцтваў Анатоль Шаўчэнка.
Спаборніцтвы па хуткасным манеўраванні – складовая частка рэспубліканскай акцыі «Спартсмены за бяспеку дарожнага руху», у якой удзельнічаюць найлепшыя прадстаўнікі аўтаспорту. Акцыя пройдзе ў 16-ы раз пры падтрымцы УДАІ МУС. У гэтым годзе фармат чэмпіянату змяніўся: да 7 гарадоў пашырылася геаграфія яго правядзення, а два этапы будуць арганізаваны ў адной вобласці два дні запар.
09.08.2018 - 16:25
У Магілёве адбыўся вялікі забег у рамках акцыі «Бегуны-гарады». Больш за 500 жыхароў горада выйшлі на спартыўны старт, каб дапамагчы дзецям у рамках новага этапу дабрачыннага праекта #velcombegom. Да акцыі далучылася больш за 500 чалавек: прафесійныя лёгкаатлеты, спартсмены-аматары, прадстаўнікі працоўных калектываў, медыкі, супрацоўнікі кампаніі velcom, а таксама неабыякавыя жыхары Магілёўшчыны.