10.05.2018 - 10:54
Адкрыты чэмпіянат і першынство вобласці ў праграме этапу Кубка Беларусі па трыятлоне пройдуць 19 мая ў Магілёве. Пра гэта паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама.
У спаборніцтвах прыме ўдзел каля 80 юнакоў і дзяўчат 2001-2002, 2003-2004 гадоў нараджэння, а таксама юніёраў і дарослых спартсменаў, у тым ліку аматараў. Яны прадставяць Магілёў, Мінск і Мінскую вобласць, Брэст і Віцебск.
10.05.2018 - 10:36
Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона-2017/2018 пройдзе 19 мая ў Магілёве. У паядынку сустрэнуцца барысаўскі БАТЭ і «Дынама-Брэст».
Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны адбудзецца на стадыёне «Спартак», які змяшчае 7350 гледачоў. Пачатак гульні – у 18.30.
Адзначым, што Магілёў пакуль застаецца адзіным абласным горадам, у якім раней не праводзіўся фінальны матч Кубка Беларусі: у 2017 годзе яго прымала Гродна, у 2016-м – Брэст, у 2015-м –- Гомель.
10.05.2018 - 10:13
Юныя шахматысты з Бабруйска выйгралі рэспубліканскія спаборніцтвы «Белая Ладдзя», паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
04.05.2018 - 10:30
Беларуска Ірына Курачкіна заваявала залаты медаль у расійскім Каспійску на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе.
У катэгорыі да 55 кг бабруйчанка была мацнейшай за расіянку Марыю Гураву, суперніцу з Чэхіі Ленкі Гочкавай. У паўфінале беларуска адолела Эвеліну Георгіеву Ніколаву з Балгарыі. Ва ўпартым супрацьстаянні ў фінале Ірына Курачкіна перамагла Раксану Марту Засіну з Польшчы.
03.05.2018 - 09:56
У Магілёве на спартыўна-трэніровачнай базе пейнтбольнага клуба «Рубікон» прайшоў I этап адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе. У спаборніцтве прынялі ўдзел зборныя каманды з Сінявокай, Латвіі і Расіі.

19.04.2018 - 09:34
Адкрытую спартакіяду ДЮСШ Беларусі па сучасным пяцібор’і сярод юнакоў і дзяўчат 2002 года і маладзейшых групы «В» прыме Магілёў 20-22 красавіка.
Пляцоўкамі для правядзення турніру стануць Дом спорту і конны манеж.

29.03.2018 - 09:25
XVIII адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы на прызы алімпійскай чэмпіёнкі Святланы Баітавай пройдуць 4-6 красавіка ў магілёўскім Палацы гімнастыкі. Пра гэта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву «Багіма» імя В. Г. Мішчанка».
Чакаецца, што ў абласны цэнтр з’едуцца каля 120 гімнастаў 8-18 гадоў з Беларусі, Расіі, Латвіі і Узбекістана.
29.03.2018 - 09:12
XV адкрыты турнір «Інтэрбаскет» сярод юнацкіх каманд гарадоў-пабрацімаў і гарадоў-партнёраў Магілёва адбудзецца ў абласным цэнтры 2-5 красавіка. Гульні будуць праходзіць на базе Дома спорту, паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама.
Плануецца, што за галоўны прыз спаборніцтваў пазмагаюцца каманды са Звянігарада, Тулы, Смаленска, Волагды, Бранска, Пензы, Санкт-Пецярбурга і Магілёва.
19.03.2018 - 11:31
У Брэсце завяршыліся Алімпійскія дні моладзі Беларусі па шахматах. Удзел у турніры прынялі каманды Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей, а таксама Мінска. У склад кожнай каманды ўваходзілі 6 ігракоў.
19.03.2018 - 09:44
Вядомы беларускі гіравік Вячаслаў Харанека, ураджэнец Бабруйска, устанавіў 155-ы рэкорд за сваю кар’еру.
12.03.2018 - 10:09
У міжнародны жаночы дзень Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі пры падтрымцы Фонду ААН у галіне народанасельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь арганізавала святочны забег «Beauty Run 2018» у цэнтры сталіцы.
Удзельніцамі спаборніцтваў стала каля 3 тыс. прадстаўніц прыгожага полу, якія маглі выбраць для сябе адну з дзвюх дыстанцый – 5 або 2 км. Пераможцай на апошняй стала спартсменка з Магілёўскай вобласці Таццяна Шабанава. З вынікам 6 мін. 23,94 сек. яна абышла Святлану Курганскую (06:43,50) і Ганну Лятун (06: 47,96) з Мінска.
05.03.2018 - 15:55
З чатырма прызавымі месцамі вярнулася каманда Магілёўскай вобласці з XII рэспубліканскай зімовай галіновай спартакіяды работнікаў ЖКГ.
05.03.2018 - 10:18
XIII адкрыты традыцыйны турнір па спартыўнай акрабатыцы «Кіндар-сюрпрыз» пройдзе 12-15 сакавіка ў Палацы гімнастыкі Магілёва. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской СДЮШАР «Багіма» імя В. Г. Мішчанкі.
Па словах суразмоўцаў, у традыцыйных спаборніцтвах прымуць удзел каля 20 каманд з Беларусі, Масквы, Малдовы, Украіны і Германіі. Усяго на турніры выступіць больш за 200 спартсменаў ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Пераможцаў і прызёраў турніру ўзнагародзяць медалямі, граматамі, каштоўнымі падарункамі і сувенірамі.
05.03.2018 - 08:59
Юныя біятланісты Магілёўскай вобласці перамаглі ў змешанай эстафеце ў малодшай узроставай групе (11-12 гадоў) у рэспубліканскіх спаборніцтвах «Снежны снайпер»
01.03.2018 - 12:08
Адкрытыя рэспубліканскія спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера БССР Васіля Яроміна прыме 5-7 сакавіка магілёўскі спарткомплекс «Алімпіец». Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў гарадской спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву №2.
Па словах суразмоўцаў, у гэтым годзе традыцыйныя спаборніцтвы ў 18-ы раз збяруць юных лёгкаатлетаў. У турніры прымуць удзел каля 300 спартсменаў з Брэсцкай, Віцебскай і Гомельскай абласцей. Самым вялікім чакаецца прадстаўніцтва ўдзельнікаў ад Магілёўшчыны.
26.02.2018 - 12:34
Абласныя спаборніцтвы па трасавым аўтамадэлізме прайшлі ў Бабруйску. На працягу сямі гадзін юныя гаспадары спаборніцтваў і спартсмены з Магілёва дэманстравалі сваё майстэрства і навыкі кіравання аўтамадэлямі на спецыяльна абсталяванай трасе.
23.02.2018 - 09:13
Абласное зімовае спартыўнае свята «Беларуская лыжня-2018», якое планавалi правесцi 24 лютага ў Магiлёве пераносiцца. Адпаведнае рашэнне прынята ў сувязi з пагоднымi ўмовамi. Паведамiлi карэспандэнту сайта ва ўпраўленнi спорту і турызму аблвыканкама.
Дату i час мерапрыемства паведамяць дадаткова.
23.02.2018 - 07:07
Алімпійскія чэмпіёнкі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Дар’я Домрачава ў межах праекта «Алімпійскі выбар» вырашылі накіраваць грашовыя сродкі СДЮШАР Чавускага раёна, паведамілі ў Прэзідэнцкім спартыўным клубе.
Беларускія біятланісткі пералічылі Br15 тыс. Чавускай спартыўнай школе, у якой пачынала свой спартыўны шлях Дзінара Алімбекава. «Гэта было каманднае рашэнне – падтрымаць навучальную ўстанову самай маладой удзельніцы квартэта», – адзначылі ў Прэзідэнцкім спартыўным клубе.
22.02.2018 - 16:48
Беларускія біятланісткі Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар'я Домрачава перамаглі ў эстафетнай гонцы 4х6 км на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане. Адна з страляючых лыжніц - Дзінара Алімбекава – прадстаўніца Магiлёўшчыны.
21.02.2018 - 10:59
Абласное зімовае спартыўнае свята «Беларуская лыжня – 2018» пройдзе 24 лютага ў Пячэрскім лесапарку. Чакаецца, што спаборніцтва збярэ каля 500 чалавек з усіх раёнаў вобласці, а таксама Магілёва і Бабруйска, паведамілі карэспандэнту сайта ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.