20.02.2018 - 13:31
Каманда ДТСААФ Магілёўскай вобласці заваявала трэцяе месца на Кубку Беларусі па хуткаснай радыётэлеграфіі сярод юніёраў.
12.02.2018 - 09:05
Жыхар Бабруйска Віктар Няжэльскі устанавіў рэкорд Беларусі па 12-гадзінным бегу на бегавой дарожцы, паведамілі арганізатары дабрачыннага праекта «Зімовыя бегавыя гульні».
Забег, які пачаўся ў 9.00 і скончыўся ў 21.30, адбыўся 10 лютага ў Мінску ў спарткомплексе «Свет фітнесу». Бабруйчанін прабег 124,23 км. Ён захапляецца бегам даўно, толькі ў мінулым годзе прабег тры марафоны і ўдзельнічаў яшчэ ў шасці прабегах на розныя дыстанцыі.
08.02.2018 - 10:56
Агульнагарадское зімовае спартыўнае свята «Магілёўская лыжня – 2018» пройдзе 17 лютага ў Пячэрскім лесапарку. Чакаецца, што ў традыцыйным мерапрыемстве прымуць удзел каля 1 тыс. чалавек, паведаміла карэспандэнту сайта галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму Маггарвыканкама Іна Ноздрын-Плотніцкая.
Урачыстае адкрыццё свята запланавана на 10.40. Старт забегу на лыжах будзе дадзены ў 11.00. Той, хто не паспеў папярэдне падаць заяўку на ўдзел, зможа гэта зрабіць у дзень спаборніцтваў з 9.30 да 10.30.
02.02.2018 - 13:48
Чэмпіянаты Беларусі па шашках-64 (вышэйшая ліга) скончыліся ў мінскай школе шахмат ФІДЭ. Па выніках першынства міжнародны майстар Вера Хвашчынская з Бабруйска стала чэмпіёнкай краіны сярод жанчын.
01.02.2018 - 11:59
IX адкрыты рэспубліканскі турнір па боксе памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Генрыха Рыўкіна праходзіць у Магілёве. Традыцыйныя спаборніцтвы прымае СК «Алімпіец» (вул. 30 гадоў Перамогі, 1а), паведаміў карэспандэнту сайта галоўны суддзя спаборніцтваў Віталь Сідарэнка.
Па словах суразмоўцы, у абласны цэнтр з’ехаліся больш за 70 спартсменаў з усіх абласцей Беларусі. «На жаль, у гэтым годзе прыняць удзел у баксёрскім форуме не змаглі прадстаўнікі іншых краін, паколькі ў іх зараз праходзяць свае галоўныя першынствы», – падкрэсліў Віталь Сідарэнка.
31.01.2018 - 08:39
Фінал Кубка Беларусі па футболе сезона – 2017/2018 пройдзе ў Магілёве. Такое рашэнне прыняў выканаўчы камітэт АБФФ.
Вырашальны матч за другі па значнасці трафей краіны будзе сыграны 19 мая на стадыёне «Спартак». Арэна ўмяшчае 7350 гледачоў.
Адзначым, што Магілёў пакуль застаецца адзіным абласным горадам, у якім раней не праводзіўся фінальны матч Кубка Беларусі: у 2017 годзе яго прымаў Гродна, у 2016-м – Брэст, у 2015-м – Гомель. Барацьбу за гэты трафей працягваюць БАТЭ, «Шахцёр», брэсцкае «Дынама», «Нёман», «Слуцк», «Днепр», «Іслач» і «Крумкачы».
25.01.2018 - 10:09
Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі аб’явіў спіс каманды на зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхенчхане. Плануецца, што ў спаборніцтвах прымуць удзел 28 атлетаў, з іх пяць – гэта прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.
23.01.2018 - 10:11
У горадзе на Бярэзіне назвалі пераможцаў XV адкрытага турніру па міні-футболе, валейболе і пажарным спорце на Кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта сярод падраздзяленняў пажарных-выратавальнікаў.
22.01.2018 - 11:49
Магілёўскія спартсмены прывезлі ўзнагароды з першага этапу Кубка Беларусі па трыятлоне. Спаборніцтвы, якія праходзілі ў фармаце акватлона, адбыліся 20 студзеня ў Мінску.
Спаборніцтвы па плаванні і бегу сабралі паўтары сотні юных і ўзроставых аматараў трыятлона. Навучэнцы і выхаванцы Магілёўскай гарадской СДЮШАР былі прадстаўлены практычна ва ўсіх узроставых катэгорыях.
17.01.2018 - 12:28
Дзень снегу ў Магілёве адзначаць адкрытым першынством па гарналыжным спорце. Спаборніцтва плануюць правесці 20 студзеня ў 11.00 на слаламнай трасе ААТ «МагілёўАтракцыёны» (Пячэрскі лесапарк), паведаміла карэспандэнту сайта галоўны спецыяліст сектара спорту і турызму аддзела адукацыі, спорту і турызму гарвыканкама Іна Ноздрын-Плотніцкая.
12.01.2018 - 10:45
Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі падвяла вынікі 2017 года і ўзнагародзіла найлепшых спартсменаў спецыяльнай прэміяй «Атлетыка». Уручэнне статуэтак і грашовых сертыфікатаў адбылося 11 студзеня ў Мінску. Сярод пераможцаў нямала прадстаўнікоў Магілёўскай вобласці.
08.01.2018 - 10:26
Горацкі «Міраж» завяршыў выступленне на рэспубліканскіх спаборніцтвах «Залатая шайба» ў старэйшай узроставай групе на чацвёртым месцы. У матчы за бронзу нашы хакеісты саступілі «Алімпу» з Лунінецкага раёна з лікам 3:5.
05.01.2018 - 13:36
Пажарныя-выратавальнікі разыграюць кубак старшыні Бабруйскага гарадскога выканаўчага камітэта. Штогадовы адкрыты турнір стартуе 17 студзеня ў горадзе на Бярэзіне, паведамілі ў гарвыканкаме.
За тытул пераможцы будзе змагацца 13 каманд, восем з якіх прадстаўнікі МНС Беларусі, а пяць – калегі з блізкага замежжа. Гонар Магілёўскай вобласці традыцыйна будуць абараняць 2 зборныя з горада Бабруйска. Дарэчы, на аналагічных спаборніцтвах у 2017-м вікторыю святкавала дружына «Бабруйск-1», а на другой пазіцыі размясціўся «Бабруйск-2». Бронзавымі прызёрамі сталі ратавальнікі з Гродна.
27.12.2017 - 19:18
Рашэннем Міжнароднай федэрацыі барацьбы (UWW) бабруйчанка Ванэса Каладзінская прызнана найлепшай спартсменкай 2017 года ў жаночай барацьбе. Адпаведная інфармацыя размешчана на сайце Мінспорту Беларусі.
У гэтым годзе Ванэса Каладзінская заваявала залатую ўзнагароду чэмпіянату свету па спартыўнай барацьбе ў Парыжы. Гэта дасягненне дазволіла ёй стаць двухразовай чэмпіёнкай планеты. Раней яна падымалася на самую высокую прыступку п’едэстала ў 2012 годзе. Акрамя таго, у бягучым сезоне дзяўчына заняла першае месца на чэмпіянаце Еўропы ў Сербіі.
27.12.2017 - 14:23
У 2018 годзе 65 перспектыўных спартсменаў Магілёўскай вобласці, якія прадстаўляюць 19 відаў спорту, будуць атрымліваць імянныя стыпендыі. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні трыццаць другой сесіі Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання. Падставай сталі вынікі, дасягнутыя моладдзю на афіцыйных міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтвах у бягучым годзе.
22.12.2017 - 14:15
Вызначана дзясятка найлепшых спартсменаў Магілёўскай вобласці па выніках 2017 года. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
«Гэта прадстаўнікі розных відаў спорту, параўноўваць вынікі якіх складана, таму тут няма размеркавання месцаў з першага па апошняе – усе годныя і расстаўлены не паводле сабранага медальнага ўраджаю, а па алфавіце», – удакладнілі суразмоўцы.
19.12.2017 - 11:10
Гарадская спартландыя «Школьны кубак» другі раз пройдзе ў Магілёве. Спаборніцтвы адбудуцца 20 снежня з 10.00 да 14.00 на базе спартыўнага комплексу Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання (праспект Шміта, 5в).
Удзельнікамі спаборніцтваў стануць навучэнцы 9-11 класаў сярэдніх агульнаадукацыйных школ абласнога цэнтра – члены ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».
11.12.2017 - 16:05
Мужчынская каманда Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» перамагла ў турніры па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай. Традыцыйныя спаборніцтвы прайшлі ў магілёўскім СК «Алімпіец».
08.12.2017 - 12:26
Сем залатых медалёў заваяваў Ігар Бокій на чэмпіянаце свету па плаванні сярод паралімпійцаў, які завяршыўся ў Мехіка.
08.12.2017 - 11:32
Турнір па міні-футболе сярод ветэранаў памяці Святланы Рыжовай адбудзецца ў магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» 10 снежня.