07.12.2017 - 10:11
Больш за 250 спартсменаў прымуць удзел у рэспубліканскім турніры па лёгкай атлетыцы памяці заслужанага трэнера Беларусі Фёдара Кулакоўскага. Традыцыйныя спаборніцтвы дванаццаты раз пройдуць у магілёўскім СК «Алімпіец», паведамілі ў цэнтры алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы і гульнявых відах спорту.
06.12.2017 - 15:04
Беларус Ігар Бокій заваяваў пяць залатых узнагарод на чэмпіянаце свету па плаванні сярод паралімпійцаў, які праходзіць у Мехіка.
05.12.2017 - 14:46
Ігар Бокій заваяваў тры залатыя ўзнагароды на чэмпіянаце свету сярод атлетаў з абмежаванымі магчымасцямі, які праходзіць у Мехіка.
04.12.2017 - 10:45
Наймацнейшыя маладыя тэнісісты з пяці краін разыгрываюць у Магілёве ўзнагароды 49-га Міжнароднага турніру-мемарыяла Тані Карпінскай па настольным тэнісе. Спаборніцтвы працягнуцца да 6 снежня ў спарткомплексе «Алімпіец», паведаміла карэспандэнту сайта галоўны суддзя спаборніцтваў Таццяна Даўганосава.
30.11.2017 - 15:02
Спартакіяда «Спорт для ўсіх» сярод састарэлых і інвалідаў, якія пражываюць у дамах-інтэрнатах Магілёўскай вобласці, адбылася на базе СК «Алімпіец». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне аблвыканкама.
29.11.2017 - 09:36
Адкрытае абласное першынство па плаванні пройдзе 1-2 снежня ў Магілёве. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў загадчык аддзела фізічнага выхавання ДУДА «Абласны цэнтр творчасці» Алег Маргуноў.
28.11.2017 - 09:59
Школьны фестываль «Футбол для ўсіх» завяршыўся ў Магілёве. У спартыўным свяце, якое працягвалася крыху менш за два месяцы, прынялі ўдзел каманды хлопчыкаў 5-6 класаў з 28 школ горада. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-службе футбольнага клуба «Днепр».
27.11.2017 - 10:40
Традиционный турнир по прыжкам на батуте и акробатической дорожке на призы заслуженного мастера спорта, чемпионки мира и Европы, участницы Олимпийских игр в Афинах, Пекине, Лондоне и Рио-де-Жанейро Татьяны Петрени «Double Twist» пройдет 3-7 декабря во Дворце гимнастики Могилева. Об этом сообщили в городской специализированной детско-юношеской школе олимпийского резерва «Багима».
24.11.2017 - 09:25
Прадстаўніца Магілёўскай вобласці Ірына Курачкіна стала сярэбраным прызёрам моладзевага чэмпіянату свету (U-23) па барацьбе, які праходзіць у польскім Быдгашчы.
20.11.2017 - 12:26
На магілёўскім спарткомплексе «Тарпеда» зноў будзе заліты каток. Пасля трохгадовага перапынку сюды запросяць аматараў катання на каньках.
13.11.2017 - 09:18
Магіляўчанка Таццяна Пятрэня заваявала залаты медаль чэмпіянату свету ў скачках на батуце, які завяршыўся ў Сафіі.
10.11.2017 - 15:47
Гарадскі турнір па міні-футболе «Залатая восень» праходзіў 9-10 лістапада ў спартзале Магілёўскага прафесійнага электратэхнічнага каледжа.
09.11.2017 - 14:00
Магілёў 11 лістапада прыме матч XI рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі з шайбай сярод аматарскіх каманд на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.
18.10.2017 - 16:26
Адборачныя матчы Чэмпіянату Еўропы па футболе сярод юнакоў да 17 гадоў прымуць Магілёў і Орша 19-25 кастрычніка. Пра гэта паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама.
17.10.2017 - 12:42
Адкрыты турнір па міні-футболе, прысвечаны 65-годдзю з Дня ўтварэння службы аховы, праводзіць Магілёўскае абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы МУС.
05.10.2017 - 13:57
Адкрытыя раённыя спаборніцтвы па картынгу пройдуць 8 кастрычніка на пляцоўцы перад спартыўным комплексам «Бабруйск-Арэна». Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзеле тэхнічнай творчасці Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бабруйска.
За дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Ленінскага раёна горада будуць змагацца 9 каманд у розных узроставых катэгорыях з Бабруйска, Кіраўска і Асіповіч.
Пачатак спаборніцтваў – у 11.00.
04.10.2017 - 08:50
Уладальніка Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчын вызначаць у Магілёве 6-8 кастрычніка, як паведамілі ў Беларускай федэрацыі баскетбола.
Барацьбу за ганаровы трафей павядуць яго сённяшні ўладальнік «Цмокi-Мiнск», фіналіст мінулага розыгрышу «Гродна-93», магілёўскі «Барысфен», а таксама пераможца супрацьстаяння паміж другой камандай сталічных «цмокаў» і віцебскім «Рубонам».
02.10.2017 - 21:29
Абсалютнай пераможцай першага вялікага Магілёўскага Мебелайн марафону стала сямейная пара з Магілёва. Першым дыстанцыю ў 42 км і 195 метраў сярод мужчын пераадолеў Юрый Капцяроў, былы спартсмен, а цяпер працаўнік Шклоўскага аддзялення МНС, а сярод жанчын яго жонка – Вольга Камінская, якая працуе ў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе «Марафон». Юрый прабег дыстанцыю за 2 гадзіны 26 хвілін і 51 секунду, Вольга – за 2 гадзіны 53 хвіліны і 43 секунды.
27.09.2017 - 12:39
Адкрыты чэмпіянат Беларусі па найвышэйшым пілатажы на поршневых самалётах адбудзецца з 28 верасня па 1 кастрычніка на базе магілёўскага аэраклуба ДТСААФ. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміў начальнік аэраклуба Іван Касім.
Паводле слоў суразмоўцы, на працягу чатырох дзён з 9.30 да 18.00 больш за 20 спартсменаў з Беларусі, Расіі і Латвіі будуць дэманстраваць сваё майстэрства валодання лятальным апаратам. У небе над Магілёвам удзельнікі спаборніцтваў выканаюць абавязковую, адвольную і невядомую праграмы.
25.09.2017 - 16:17
Гарадскія фінальныя спаборніцтвы па спартыўнай гімнастыцы «Юны гімнаст», прысвечаныя 750-годдзю Магілёва, пройдуць 30 верасня ў Палацы гімнастыкі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў ГСУСУ «Магілёўская гарадская СДЮШАР «Багіма» імя А. Р. Мішчанкі.