Бакі сацыяльнага партнёрства ажыццяўляюць сваю дзейнасць з улікам абавязацельстваў, прадугледжаных абласным пагадненнем паміж Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам, Магілёўскім абласным аб’яднаннем прафсаюзаў і Магілёўскай асацыяцыяй прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў на 2019–2021 гады, вядуць працу па развіцці і ўдасканаленні калектыўнага рэгулявання сацыяльна-працоўных адносін.
Па стане на 1 студзеня 2020 года ў вобласці дзейнічае 101 пагадненне рознага ўзроўню.
Каардынацыю дзейнасці сацыяльных партнёраў на тэрыторыі вобласці ажыццяўляюць 24 тэрытарыяльныя і 20 галіновых саветаў. Іх дзейнасць дазваляе знаходзіць кампрамісныя рашэнні спрэчных пытанняў і забяспечваць узгадненне інтарэсаў сацыяльных партнёраў пры рэалізацыі сацыяльна-эканамічнай палітыкі.
У сферы рэгулявання калектыўных працоўных адносін галоўнае месца займаюць калектыўныя дагаворы.
Па стане на 01.01.2020 у вобласці дзейнічаюць 2363 калектыўныя дагаворы, іх дзеянне распаўсюджваецца на 321,3 тыс. чалавек.
Эфектыўнае ўзаемадзеянне бакоў сацыяльнага партнёрства спрыяе ўключэнню ў калектыўныя дагаворы арганізацый дадатковых гарантый для работнікаў у параўнанні з дзеючымі нормамі.
Як паказвае праведзены маніторынг, зыходзячы з фінансавых магчымасцяў арганізацый, дадатковыя, у параўнанні з дзеючым заканадаўствам, гарантыі прадугледжаны ў кожнай зарэгістраванай ва ўстаноўленым парадку калектыўнай дамове. Гэта і выплата матэрыяльнай дапамогі на аздараўленне, да святочных дат, па заяве работнікаў, у сувязі са смерцю блізкіх, на патанненне харчавання, каштоўныя падарункі да святочных дат, кампенсацыя кошту пуцёвак, культурна-масавых мерапрыемстваў і іншае.
Прыкладны пералік працоўных і сацыяльных гарантый («сацыяльны пакет»), рэкамендаваных для ўключэння ў калектыўныя дагаворы, іншыя лакальныя нарматыўныя прававыя акты арганізацый, працоўныя дагаворы, кантракты* (пісьмо Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 16.12.2014 № 10-3-9/2397)
|
№ п/п |
Працоўныя і сацыяльныя гарантыі |
Кароткія тлумачэнні па забеспячэнні ў арганізацыях рэспублікі дадатковых працоўных і сацыяльных гарантый |
|
1 |
2 |
3 |
|
1. |
|
У адпаведнасці з падпунктам 2.5 пункта 2 Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 № 29 пры заключэнні кантракта прадугледжана павелічэнне тарыфнай стаўкі (акладу) да 50%, калі большы памер не прадугледжаны заканадаўствам. У адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі, прынятымі (аключанымі) у арганізацыі, вызначаюцца: надбаўкі ўсіх відаў; прэміі за вытворчыя паказчыкі працы; бонусы (аднаразовыя ўзнагароджанні) па выніках працы за справаздачны перыяд, за год; узнагароджанне па выніках працы за год; аднаразовая прэмія за выкананне асабліва важнай працы; аднаразовая прэмія за рост паступленняў валютнай выручкі, атрыманай ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг); узнагароджанне за ўкараненне новых тэхналогій, перадавога вопыту, найлепшыя рацыяналізатарскія прапановы і іх укараненне; аднаразовая прэмія за удзел у распрацоўцы і рэалізацыі інвестыцыйных і інавацыйных праектаў, якія садзейнічаюць мадэрнізацыі вытворчасці, укараненню найноўшых тэхналогій; прэмія за эканомію і рацыянальнае выкарыстанне паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў; прэмія за захаванне нормаў і нарматываў матэрыяльных выдаткаў і працоўных выдаткаў, іх эканоміі; прэмія па выніках спаборніцтва, конкурсу; індэксацыя заработнай платы работнікаў з улікам інфляцыі; у адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб устанаўленні і парадку павышэння мінімальнай заработнай платы» можа быць ўстаноўлены іншы памер мінімальнай заработнай платы, але не ніжэйшы за памер, устаноўлены Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь (за выключэннем бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый); іншыя выплаты. |
|
2. |
Выплаты кампенсавальнага характару, якія даюцца работнікам звыш норм, прадугледжаных заканадаўствам |
Даплата за работу ў начны час або ў начную змену пры зменным рэжыме працы; даплата за работу са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы і на работах на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання; даплата за работу ў звышвызначаны час, у дзяржаўныя святы, святочныя і выхадныя дні (за выключэннем бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый). |
|
3. |
Сацыяльныя выплаты |
Выплаты на патанненне харчавання; аднаразовыя выплаты да прафесійных святаў, юбілейных дат работнікаў, арганізацыі; аднаразовыя выплаты на закупку сельгаспрадуктаў; матэрыяльная дапамога: на пахаванне блізкіх сваякоў; у сувязі з нараджэннем дзіцяці, і інш.; датацыі на праезд (аплата праязных білетаў); выплаты былым работнікам пасля іх выхаду на пенсію; прадастаўленне падарункавых сертыфікатаў; іншыя выплаты. Названыя выплаты робяюцца за кошт прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання. |
|
4. |
Заключэнне кантрактаў на максімальны тэрмін з высокакваліфікаванымі работнікамі, якія не дапускаюць парушэнняў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны |
У адпаведнасці з артыкулам 17 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 № 29 кантракты могуць заключацца на тэрмін не больш 5 гадоў. Рэкамендуецца прапаноўваць заключэнне кантрактаў тэрмінам на 5 гадоў з высокакваліфікаванымі работнікамі, якія не дапускаюць парушэнняў працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны. |
|
5. |
Пераважнае права пакідання на рабоце пры скарачэнні колькасці або штата работнікаў |
Рэгулюецца артыкулам 45 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Асноўны складнік дадзенай нормы – высокая прадукцыйнасць працы і кваліфікацыя. Рэкамендуецца не дапускаць скарачэння высокакваліфікаваных работнікаў. |
|
6. |
Дадатковыя заахвочвальныя адпачынкі |
Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26.07.1999 № 29 пры заключэнні кантракта прадугледжваецца прадастаўленне дадатковага заахвочвальнага адпачынку з захаваннем заработнай платы да 5 каляндарных дзён. У адпаведнасці з артыкулам 160 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь дадатковыя заахвочвальныя адпачынкі могуць вызначацца калектыўным дагаворам, пагадненнем або наймальнікам ўсім работнікам, асобным іх катэгорыям (па спецыяльнасцях і відах вытворчасцяў, работ, структурных падраздзяленняў), а персанальна – працоўным дагаворам. |
|
7. |
Дадатковыя гарантыі жанчынам і работнікам, якія маюць сямейныя абавязкі |
Рэкамендуецца прадугледжваць у калектыўных дагаворах, іншых лакальных нарматыўных прававых актах аплату пры прадастаўленні ў адпаведнасці з артыкулам 265 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь маці (мачысе) або бацьку (айчыму), апекуну (папячыцелю), якія выхоўваюць дваіх і больш дзяцей ва ўзросце да шаснаццаці гадоў, па яе (яго) заяве штомесяц аднаго дадатковага свабоднага ад працы дня. |
|
8. |
Учебные отпуска, в том числе с сохранением заработной платы, работникам, получающим среднее специальное, высшее и послевузовское образование в вечерней или заочной форме получения образования
Вучэбныя адпачынкі, у тым ліку з захаваннем заработнай платы, работнікам, якія атрымліваюць сярэднюю спецыяльную, вышэйшую і паслявузаўскую адукацыю ў вячэрняй або завочнай форме атрымання адукацыі |
Регулируется статьей 214 Трудового кодекса Республики Беларусь. Предоставление отпусков в связи с обучением, в том числе с сохранением заработной платы, независимо от уровня получаемого образования (среднее специальное, высшее, послевузовское) при отсутствии направления нанимателя, договоров в сфере образования либо оснований, предусмотренных трудовым договором, регулируется коллективным договором.
Рэгулюецца артыкулам 214 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Прадастаўленне адпачынкаў у сувязі з навучаннем, у тым ліку з захаваннем заработнай платы, незалежна ад узроўню атрыманай адукацыі (сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай, паслядыпломнай) пры адсутнасці накіравання наймальніка, дагавораў у сферы адукацыі або падстаў, прадугледжаных працоўным дагаворам, рэгулюецца калектыўным дагаворам. |
|
9. |
Навучанне работнікаў ва ўстановах адукацыі па мэтавых напрамках арганізацый |
Накіраванне на навучанне ажыццяўляецца па дагаворах паміж наймальнікам, работнікам і ўстановай адукацыі. Аплата наймальнікам навучання работнікаў на моўных курсах. |
|
10. |
Павышэнне кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, у тым ліку стажыроўкі спецыялістаў у іншых арганізацыях Рэспублікі Беларусь і за мяжой |
Артыкулы 102 і 220-1 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь; пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.01.2008 № 101. Рэкамендуецца павышэнне кваліфікацыі не радзей за 1 раз у 5 гадоў. Стажыроўка ажыццяўляецца за кошт прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання. |
|
11. |
Пазыкі, беспрацэнтныя пазыкі на будаўніцтва (куплю) жылля |
Прадастаўленне пазыкі грашовых сродкаў рэгулюецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.05.2006 № 296. Грашовыя сродкі, якія прадстаўляюцца ў пазыку за кошт прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання. |
|
12. |
Прадастаўленне сродкаў на аплату найму жылога памяшкання |
Рэкамендуецца прадугледжваць аказанне дапамогі ў пошуках найму жылога памяшкання, а таксама аплату (частковую аплату) найму жылога памяшкання. Расходы ажыццяўляюцца за кошт прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання. |
|
13. |
Забеспячэнне аховы працы, бяспечных умоў працы, належных санітарна-бытавых умоў і павышэнне культуры вытворчасці |
Названыя пытанні рэгулююцца: Працоўным кодэксам Рэспублікі Беларусь; законамі Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы», «Аб пенсійным забеспячэнні»; іншымі нарматыўнымі прававымі актамі, якія рэгулююць пытанні аховы працы. |
|
14. |
Добраахвотнае страхаванне дадатковай пенсіі ў страхавых арганізацыях |
Пытанні добраахвотнага страхавання рэгулююцца Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2005 № 219 і ад 25.08.2006 № 530. Рэкамендуецца прадастаўляць работнікам дадатковыя гарантыі ў выглядзе добраахвотнага страхавання дадатковай пенсіі. |
|
15. |
Добраахвотнае страхаванне медыцынскіх расходаў; медыцынскае абслугоўванне |
Пытанні добраахвотнага страхавання рэгулююцца Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.05.2005 № 219 і ад 25.08.2006 № 530. Рэкамендуецца прадугледжваць: стварэнне медпунктаў для арганізацыі медыцынскага абслугоўвання на прадпрыемствах; кампенсацыю выдаткаў за медыцынскае абслугоўванне. Выдаткі ажыццяўляюцца за кошт прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання. |
|
16. |
Ільготныя санаторна-курортныя пуцёўкі на аздараўленне |
Указанае пытанне рэгулюецца Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.08.2006 г. № 542 «Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва» і артыкулам 12 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян». Забеспячэнне грамадзян пуцёўкамі на санаторна-курортнае лячэнне і аздараўленне ажыццяўляецца ў межах сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання і рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных на гэтыя мэты законам аб рэспубліканскім бюджэце на чарговы фінансавы год. Рэкамендуецца забяспечваць высокакваліфікаваных работнікаў, непаўналетніх дзяцей работнікаў пуцёўкамі бясплатна альбо з частковай аплатай работнікам (10%). Расходы ажыццяўляюцца за кошт прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання. |
|
17. |
Фізкультурна-аздараўленчыя, спартыўныя, культурна-масавыя мерапрыемствы, турыстычныя паездкі |
Рэкамендуецца прадугледжваць: аплату культурна-асветных і спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў; аплату турысцка-экскурсійнага абслугоўвання работнікаў і членаў іх сем’яў па гістарычных і культурных мясцінах Рэспублікі Беларусь; аплату мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне карпаратыўнай культуры, у фармаце «тымбілдынг»; аплату паслуг і абанементаў; аплату навагодніх падарункаў дзецям; арганізацыю сямейнага адпачынку і г. д. Выдаткі ажыццяўляюцца за кошт прыбытку, што застаецца пасля падаткаабкладання. |
|
18. |
Паслугі дзіцячых дашкольных устаноў |
Рэкамендуецца прадугледжваць аплату (частковую аплату) дзіцячых дашкольных устаноў. Выдаткі ажыццяўляюцца за кошт прыбытку, які застаецца пасля падаткаабкладання. |
* Ужыванне элементаў Прыкладнага пераліку працоўных і сацыяльных гарантый («сацыяльнага пакета») у бюджэтных арганізацыях і іншых арганізацыях, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх роўныя па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, ажыццяўляецца з улікам абмежаванняў, устаноўленых заканадаўствам, пры наяўнасці сродкаў на гэтыя мэты.