Імпартазамяшчэнне з’яўляецца найважнейшым дзяржаўным прыярытэтам, ад рэалізацыі якога залежыць збалансаванае развіццё рэгіёна і краіны ў цэлым.
Для павышэння канкурэнтаздольнасці і эфектыўнасці працы рэальнага сектара эканомікі палітыка імпартазамяшчэння рэалізуецца за кошт укаранення наступных мерапрыемстваў:
– максімальнае выкарыстанне пры заснаванні, развіцці новых вытворчасцей мясцовых відаў сыравіны, стварэнне кааперацыйных і дапаможных вытворчасцей па павелічэнні ўзроўню лакалізацыі вырабленай прадукцыі як асноўныя рэзервы скарачэння імпартаёмістасці вырабленай прадукцыі;
– уваходжанне ў кааперацыйнае супрацоўніцтва з дзеючымі на тэрыторыі краін ЕАЭС і іншых дзяржаў транснацыянальнымі карпарацыямі па заснаванні і вытворчасці высокатэхналагічнай навукаёмістай прадукцыі, у тым ліку ў межах дзейнасці свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў»;
– прадастаўленне і пашырэнне інструментаў стымулявання вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі;
– пераарыентацыя імпарцёраў на арганізацыю імпартазамяшчальных вытворчасцей і экспарту гэтай прадукцыі;
– прыярытэтнае выкарыстанне ў вытворчым сектары замежнага капіталу.
Адным з важных складнікаў у дадзеным кірунку з’яўляецца стымуляванне вытворчай дзейнасці па арганізацыі імпартазамяшчальных і экспартаарыентаваных вытворчасцей.
Гэтаму спрыяе шэраг заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь:
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 г. №235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці»,
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. №10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь»,
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. №6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці».
Таксама прадпрыемствам прадастаўляецца льготны падатковы рэжым у якасці рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў».
Акрамя таго, у Магілёўскай вобласці прымяняюцца фінансавыя інструменты падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу па асваенні, пашырэнні вытворчасцяў:
– аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектам малога прадпрымальніцтва за кошт сродкаў абласнога бюджэту ў межах выканання Дзяржаўнай праграмы «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь» на 2016-2020 гады;
– аказанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектам гаспадарання рэгіёна за кошт сродкаў інавацыйнага фонду аблвыканкама ў межах Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады.
У рамках развіцця імпартазамяшчэння суб'ектам гаспадарання малога і сярэдняга бізнесу прапануецца разгледзець наступныя пералікі таварнай прадукцыі для магчымага іх асваення і ўкаранення ў вытворчасць:
Пералік таварных пазіцый, імпартуемых у краіны ЕўрАзЭС
Пералік спажывецкіх тавараў, прапанаваных для асваення іх вытворчасці, выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі і развіцця асартыменту з улікам кан'юнктуры рынку ў 2019 годзе (тавары, вытворчасць якіх ажыццяўляецца ў рэспубліцы, але ў недастатковай колькасці і асартыменце, або якія не цалкам задавальняюць попыт па асобных параметрах (уласцівасцях)
Пералік спажывецкіх тавараў, прапанаваных для асваення іх вытворчасці, выпуску імпартазамяшчальнай прадукцыі і развіцця асартыменту з улікам кан'юнктуры рынку ў 2019 годзе (тавары, якія не вырабляюцца ў Рэспубліцы Беларусь)
Для ўзаемадзеяння суб'ектаў гаспадарання рэгіёну (і ў цэлым рэспублікі) па засваенні, вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі ў рамках прамысловай кааперацыі ўяўляем пералік выпускаемай вытворча-тэхнічнай прадукцыі найбуйнейшымі арганізацыямі прамысловага комплексу Магілёўскай вобласці.
Дзяржаўным камітэтам па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь распрацавана і функцыянуе дзяржаўная сістэма каталагізацыі «Прадукцыя Рэспублікі Беларусь».
На аснове банка даных дзяржаўнай сістэмы каталагізацыі прадукцыі створана і ўведзена ў дзеянне тэлекамунікацыйная сістэма «Каталог прадукцыі Рэспублікі Беларусь», якая дазваляе ў рэжыме рэальнага часу даведацца аб прадукцыі, серыйна выпускаемай у Рэспубліцы Беларусь.
На сённяшни дзень у банку даных Дзяржаўнай сістэмы каталагізацыі прадукцыі змяшчаецца інфармацыя больш чым аб 70 тысячах відаў прадукцыі (тып, марка, мадэль), якая выпускаецца ўсімі галінамі прамысловасці Рэспублікі Беларусь, і кантактныя каардынаты больш чым 6000 беларускіх прадпрыемстваў, якія выпускаюць серыйную прадукцыю.