18.07.2018 - 11:49
Грамадскае абмеркаванне законапраекта «Аб змяненні законаў па пытаннях донарства крыві і яе кампанентаў» адбудзецца 20 ліпеня ў 15.00 у актавай зале Магілёўскай цэнтральнай паліклінікі (вул. Піянерская, 15). Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласной станцыі пералівання крыві.
Да абмеркавання запрашаюцца ўсе жадаючыя. Азнаёміцца з законапраектам можна тут. Даведкі па тэлефонах 8 (0222) 25-08-37, 25-74-06.
12.07.2018 - 12:07
Паводле дадзеных маніторынгу з пачатку сезона ў медыцынскія арганізацыі Магілёўскай вобласці звярнулася больш за 2,5 тыс. чалавек, пацярпелых ад укусаў кляшчоў, у тым ліку 760 дзяцей да 17 гадоў уключна, паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
09.07.2018 - 09:37
Мадэльны цэнтр па навучанні бацькоў асновам бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей створаны на базе Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцы.
05.07.2018 - 09:00
Сямнаццаць брыгад хуткай медыцынскай дапамогі будзе дзяжурыць на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») у аграгарадку Александрыя Шклоўскага раёна, паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.
15.06.2018 - 15:20
У Магілёўскай вобласці абмежавана купанне ў вадаёмах пяці зон адпачынку. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Купанне дзяцей абмежавана на адной зоне рэкрэацыі – пляжы Пячэрскага возера. У той жа час купанне дзяцей і дарослых прыпынена на Грабянёўскім вадасховішчы, Дняпры ў Магілёве, каля вёскі Палыкавічы і на сажалцы вёскі Вільчыцы Магілёўскага раёна.
15.06.2018 - 08:59
Найлепшых урачоў Беларусі па выніках 2017 года назвалі ў Мінску. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Рэспублікі напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў.
31.05.2018 - 13:02
У Магілёве і Магілёўскім раёне 13 чэрвеня адбудзецца інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Пра гэта паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Мерапрыемства пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё» праводзіцца сумесна з акцыяй «Пазбегнуць інсульту» з мэтай павышэння інфармацыйнай граматнасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміравання навыкаў самакантролю артэрыяльнага ціску.
30.05.2018 - 11:41
Больш за 280 маладых урачоў у гэтым годзе атрымае першыя працоўныя месцы ў Магілёўскай вобласці. Гэта практычна ўдвая больш, чым 3-4 гады таму назад, паведамілі ў аблздраве.
Самыя запатрабаваныя – хірургі і педыятры. Першых недастаткова ў раёнах, а недахоп дзіцячых урачоў адчуваюць Магілёў і Бабруйск. Нават пасля размеркавання маладых спецыялістаў застануцца вакантныя месцы. А вось вузкімі спецыялістамі, такімі як лор-урач, афтальмолаг і неўролаг, установы аховы здароўя Магілёўшчыны цалкам укамплектуюцца.
23.05.2018 - 12:39
Рэспубліканскі семінар «Школа галоўнага акушэра-гінеколага» пройдзе 25 мая на базе гасцініцы «Турыст» у Магілёве. Тэмай сустрэчы стане міждысцыплінарнае ўзаемадзеянне ў акушэрстве і гінекалогіі, паведаміла начальнік аддзела аховы мацярынства і дзяцінства і па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб упраўлення аховы здароўя аблвыканкама Вікторыя Купчанка.
16.05.2018 - 09:14
У Магілёўскай вобласці ў летні перыяд з выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага бюджэту плануецца аздаравіць 42,1 тыс. дзяцей. Пра гэта паведаміў начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Юрый Яфімаў.
У лагерах з кругласутачным знаходжаннем плануецца аздаравіць 17 460 школьнікаў, з іх 2022 – у спартыўна-аздараўленчых лагерах. У дзённых – 24 640 дзяцей, у тым ліку 7677 – у спартыўна-аздараўленчых лагерах.
07.05.2018 - 13:27
У Магілёве і Магілёўскім раёне з 7 па 16 мая пройдзе інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск». Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Мерапрыемства пад слоганам «Кантралюем ціск – падаўжаем жыццё» праводзіцца сумесна з акцыяй «Пазбегнуць інсульту» з мэтай павышэння інфармацыйнай граматнасці насельніцтва па пытаннях прафілактыкі хвароб сістэмы кровазвароту, фарміравання навыкаў самакантролю артэрыяльнага ціску.
11.04.2018 - 09:26
У Беларусі зменены графік работы ўстаноў аховы здароўя ў бліжэйшыя выхадныя і святы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Бальнічныя арганізацыі аховы здароўя будуць працаваць:
-14 і 28 красавіка - па графіку суботняга дня,
- 15 і 29 красавіка - выхаднога дня,
- 16 і 30 красавіка - рабочага дня,
- 17 красавіка і 1 мая - святочнага дня.
10.04.2018 - 13:43
Магчымасці арганізацыі працы новай падстанцыі хуткай медыцынскай дапамогі ў мікрараёне Казіміраўка Магілёва сёння абмеркавалі на пашыранай нарадзе ў старшыні Магілёўскага гарвыканкама Уладзіміра Цумарава.
27.03.2018 - 08:17
Новы корпус для ўстаноўкі магнітна-рэзананснага тамографа (МРТ) пачалі будаваць у Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Пра гэта паведамілі ў медыцынскай установе.
16.03.2018 - 09:59
Смяротнасць ад сухотаў у Магілёўскай вобласці за апошнія 10 гадоў знізілася на 73% і склала 2,9 на 100 тыс. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведаміў галоўны пазаштатны фтызіятр вобласці Віктар Варабёў.
«Тым не менш эпідэмічная сітуацыя з сухотамі ў рэгіёне застаецца напружанай, – падкрэсліў суразмоўца. – Перш за ўсё гэта звязана з асаблівасцямі сучаснага патамарфоза захворвання, які характарызуецца вострым прагрэсавальным працэсам, перавагай лекава-ўстойлівых формаў».
03.03.2018 - 09:14
У Магілёве 6 сакавіка адбудзецца адкрытая сустрэча з вядомымі ўрачамі ў галіне неўралогіі і кардыялогіі. Гэта будзе свайго роду «народная» прэс-канферэнцыя, на якой усе наведвальнікі змогуць задаць пытанне ўрачам, даведацца вычарпальную інфармацыю аб прычынах інсульту, метадах дыягностыкі і прафілактыкі, атрымаць медычную кансультацыю і персанальныя рэкамендацыі.
Спецыялісты кажуць, што часта людзі, вымяраючы артэрыяльны ціск дома, дапускаюць памылкі і атрымліваюць у выніку няправільныя вынікі. Таму падчас мерапрыемства будзе арганізаваны майстар-клас па вымярэнні АЦ.
13.02.2018 - 10:13
Акцыя «Здароўе – выбар новага пакалення!» адбудзецца ў Магілёўскай вобласці 15 лютага. Мерапрыемства пройдзе ў рамках Дня прафілактыкі інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам, паведамілі карэспандэнту сайта ў абласным скурна-венералагічным дыспансеры.
07.02.2018 - 08:32
У Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі сталі праводзіць аперацыі па лазернай каагуляцыі сятчаткі. Гэта стала магчымым дзякуючы новаму камбінаванаму афтальмалагічнаму лазеру.
Апарат падобнага класа ў абласным цэнтры адзіны. Ён быў набыты за сродкі гарадскога бюджэту. Гэта планавыя закупкі. Лазерная каагуляцыя сятчаткі будзе праводзіцца ў шпіталі бясплатна па накірунку з паліклінік.
31.01.2018 - 10:44
Дзіцячыя малюнкі сталі размяшчаць у магілёўскіх бальніцах. Гэта своеасаблівы праект па арт-тэрапіі для дзяцей і дарослых.
Арт-студыя «Гекльберы» даўно супрацоўнічае з Магілёўскай абласной дзіцячай бальніцай. Справа ў тым, што многім выхаванцам студыі калісьці дапамаглі ўрачы-прафесіяналы, і зараз сваімі карцінамі дзеці кажуць «дзякуй» за жыццё і здароўе. У бальніцы ўжо арганізавана цэлая выстава, аўтарамі якой сталі маленькія магілёўцы.
19.01.2018 - 07:41
Завяршыць работы па рамонце радзільнага аддзялення пры Магілёўскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі будаўнікі абяцаюць да канца 2018 года. На капітальны рамонт і рэканструкцыю накіруюць Br8 млн. 825 тыс. Фінансаванне прадугледжана рэгіянальнай інвестыцыйнай праграмай на бягучы год, паведамілі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтве Магілёўскага аблвыканкама.