30 красавіка у Глуску пачнецца Адкрытае першынство Глускага раёна па таэкван-до. Чакаецца прыбыццё вялікай колькасці юных спартсменаў з Гомеля, Мінска, Гродна, Шчучына, Мар’інай Горкі і Бабруйска.
Спаборніцтва стартуе а дзесятай гадзіне на базе раённай гімназіі і прысвечана 66-й гадавіне Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, яно праводзіцца ў адпаведнасці з планам спартыўных мерапрыемстваў Беларускай Лігі Таэкван-до.
Глуск абраны месцам правядзеня гэтага спартыўнага мерапрыемства, таму што тутэйшыя спартсмены ўжо не раз заяўлялі пра сябе перамогамі на рэспубліканскіх і нават міжнародных спаборніцтвах.
Турнір уключае ў сябе асабістыя і камандныя выступленні па комплексных практыкаваннях, асабістыя спаборніцтвы па спарынгах і тэхніку самаабароны. Мерапрыемства абяцае быць цікавым і відовішчным, а выступленні юных таэквандзістаў краіны (у Глуск прыедуць менавіта лепшыя спартсмены) будуць спрыяць прапагандзе і далейшаму развіццю гэтага віду спорту як на Глушчыне, так і ў краіне ў цэлым, прыцягненню падлеткаў і моладзі да актыўных заняткаў спортам, а таксама дапаможа выявіць мацнейшых спартсменаў для спаборніцтваў больш высокага ўзроўню.
Районная газета «Радзіма»
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 10:42
18.08.2020 - 09:50
«Кировск-СДЮШОР» стал обладателем Кубка Беларуси по пляжному футболу
17.08.2020 - 12:07
Могилевские спортсмены завоевали награды на чемпионате Беларуси по академической гребле
10.08.2020 - 10:00
Могилевские команды вышли в суперфинал командного чемпионата Беларуси по настольному теннису
03.08.2020 - 11:05
03.08.2020 - 11:00