“Аўтапарк № 19” ужо даўно займаецца арганізацыяй турыстычных паездак, аднак асаблівых поспехаў у гэтым сектары сферы паслуг пакуль не мае. Прычын таму дастаткова шмат і адна з галоўных — адсутнасць спецыялізаванай, зручнай для аўтатурызму, тэхнікі.
Напачатку сакавіка аўтапарк зноў рашуча ўступіў у канкурэнтную барацьбу за права абслугоўваць асіповіцкіх падарожнікаў, прычым, як здаецца, на гэты раз з адчувальнымі перспектывамі на поспех.
Дзеля дасягнення доўгачаканай мэты быў набыты камфартабельны аўтобус турыстычнага класа. Канкрэтная мадэль выбіралася з разлікам, каб яго эксплуатацыя была рэнтабельнай нават пры меншым, чым у канкурэнтаў, кошце білетаў. Відавочна, што асабліва адчувальнай эканомія грошай для кліентаў будзе ў доўгіх вандроўках, таму прадпрыемства мае намер арыентавацца менавіта на пазнавальныя падарожжы па Беларусі і бізнес-туры на папулярныя рынкі Украіны.
Першым крокам у “раскрутцы” актуальнай камерцыйнай ініцыятывы “Аўтапарка № 19” стала арганізацыя экскурсіі работнікаў Асіповіцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі ў спартыўны комплекс “Раўбічы”. Удзельнікі паездкі засталіся вельмі задаволенымі, так што “пілотнае” падарожжа стала яшчэ і ўдалай рэкламнай акцыяй.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе