Раніцою 24 красавіка, у светлае свята Вялікадня і напярэдадні святкавання 135-годдзя з дня вяртання іконы Маці Божай Бялыніцкай праваслаўнай царкве, у Магілёўскім храме іконы Божай Маці “Усецарыца” прайшоў малебен. Пасля яго па бласлаўленні епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага, уладыкі Сафронія распачаўся традыцыйны хрэсны ход у гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай.

Сёлета ўдзел у ім прынялі больш за 50 вернікаў. Яны наведалі царкву святых апосталаў Пятра і Паўла ў аграгарадку Вішоў і ноччу прыбылі ў райцэнтр. Назаўтра ў мясцовым храме а дзявятай гадзіне раніцы распачалася святочная літургія. Вернікі паўдзельнічалі ў водасвятым малебне і хрэсным ходзе вакол царквы.

На здымку: епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі, уладыка Сафроній праводзіць святочную літургію ў храме ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай. Удзел у літургіі прыняў і Веніямін, епіскап Барысаўскі; удзельнікі хрэснага ходу накіроўваюцца да царквы святых апосталаў Пятра і Паўла.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе