27 верасня Аляксандр Лукашэнка выступіў на пленарным пасяджэнні саміту ААН па ўстойлівым развіцці. На гэты конт меркаваннi парламентарыяў і палітолагаў, як тыя ўспрынялі прамову і ў чым, на іх погляд, яе каштоўнасць распявядае Ігар МАРЗАЛЮК, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы:

— У сваім выступленні Прэзідэнт шчыра, дакладна і трапна вызначыў крыніцу ўсіх тых бед, якія апанавалі сёння многія краіны, у тым ліку і Паўночнай Афрыкі, Сірыю, і тыя наступствы, якія спасціглі тую ж самую Еўропу. Якраз аднапалярны свет, дыктат адной краіны, нежаданне пачуць іншых, імкненне насуперак усяму разумнаму сэнсу, традыцыям, культуры, уніфікаваць усе краіны на адзін лад, прывяло ўрэшце да вайсковых дзеянняў і міграцыйнага крызісу, які абрынуўся на Еўрасаюз.
Найважнейшы пасыл у выступленні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — гуманістычны. У сваёй прамове ён апелюе да чалавечага жыцця як да найвялікшай каштоўнасці. Таму што калі ён кажа, што мільёнам і мільярдам людзей не да ўстойлівага развіцця, а ім хаця б выжыць, то гэта вельмі моцна пераклікаецца з тымі пасланнямі, якія апошнім часам дасылае свету Папа Рымскі Францішак. У яго апошніх прамовах і словах нашага Прэзідэнта аднолькавы лейтматыў — гуманістычны. Што грошы — не самае галоўнае. Галоўнае — чалавечае жыццё, яго каштоўнасць. Усмешка дзіцяці, магчымасць для кожнага самарэалізавацца ў гэтым свеце.
Здавалася б, выступленне не пра Беларусь, але тут ёсць нюанс і для нас, з улікам прэзідэнцкіх выбараў. Кожны народ мае права быць такім, якім ён хоча быць сам, вызначаць самастойна свой палітычны вектар, палітычную культуру і ніхто, акрамя суверэннага народа, падчас выбараў не мае права мяняць уладу ў краіне.
Па сутнасці, гэта выступленне супраць тых, хто імкнецца маніпуляваць народамі, супраць тых, хто не хоча чуць рэальныя памкненні людзей і не жадае прызнаваць іх выбар: цывілізацыйны, культурны, палітычны.
Прамова Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі — гэта апеляцыя да відавочнага для любога гісторыка факта, што ў кожнага народа свой гістарычны гадзіннік, свая культура, свае традыцыі, і ніхто не мае права ў чужым доме папраўляць свечку. Тым больш пры дапамозе гэтай свечкі падпальваць дом. Выступленне Прэзідэнта — голас супраць гвалту, крыві, апеляцыя да здаровага сэнсу і старой мудрасці, што, перш чым нешта рэзаць, трэба сем разоў адмераць.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
12.08.2020 - 16:31
09.08.2020 - 18:36
Ольга Петрашова: к голосованию на выборах Президента нужно подходить с полной ответственностью
09.08.2020 - 14:46
Люди приходят на выборы в хорошем настроении – наблюдатель избирательного участка №3 в Славгороде
09.08.2020 - 14:42
09.08.2020 - 12:45
Многодетная мама из Могилева: сегодня мы выбираем будущее наших детей