Намесніку старшыні райвыканкама Вадзіму Рагавому, які ўзначальвае раённую прызыўную камісію, на мінулым тыдні двойчы даводзілася сустракацца з Міністрам абароны Рэспублікі Беларусь, генерал-лейтэнантам Юрыем Жадобіным.
Першы раз — на Палескім палігоне, дзе праходзіла тактыка-спецыяльнае вучэнне асабовага саставу дывізіёна 456-й ракетнай брыгады, дзе паспяхова служаць і юнакі з Быхаўшчыны. Другі —у Калоннай зале Дома афіцэраў Узброеных Сіл краіны, дзе, па традыцыі, напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны падводзілі вынікі штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця беларускай арміі, патрыятычнага выхавання насельніцтва. Сюды на ўганараванне пераможцаў ён прыехаў з галоўным рэдактарам раённай газеты «Маяк Прыдняпроўя» Міколам Леўчанкам, каб атрымаць Грамату за праробленную работу па вызначынымі ўмовамі конкурсу напрамках, прадстаўлены на яго аб’ёмны цыкл публікацый.

Уручаючы Грамату генерал-лейтэнант Юрый Жадобін выказаў падзяку кіраўніцтву Быхаўскага раёна, журналістам за цеснае, плённае супрацоўніцтва з вайскоўцамі, органамі тэрытарыяльнай абароны, актыўнае асвятленне гэтых працэсаў у друку.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе