Арыгінальная ідэя, належным чынам увасобленая ў жыццё, урэшце, прыводзіць да выдатных вынікаў. Па заслугах была ацэнена на рэспубліканскім узроўні распрацоўка макета сіласаўборачнага камбайна КСК-100 кіраўніка гуртка тэхнічнай творчасці ліцэя №15 г. Кіраўска Валянціна Кальцова і яго выхаванцаў. Макет удзельнічаў у аглядзе тэхнічнай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў і работнікаў устаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі.
Па выніках агляду за распрацоўку і выраб макета камбайна журы ўзнагародзіла Кіраўскі ліцэй №15 Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Разам з Валянцінам Кальцовым увасаблялі ў жыццё ідэю вырабу гэтага макета навучэнцы 21 “В” групы ліцэя №15 Павел Каранкевіч і Аляксандр Заблоцкі.
Зараз макет знаходзіцца ў Мінску, на выставе, а калі яго вернуць у ліцэй, будуць выкарыстоўваць у якасці нагляднага дапаможніка на тэарытычных і лабараторна-практычных занятках.
Районная газета «Кiравец»
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе