Культура Горацкага раёна 1 ліпеня будзе ладзіць выставу беларускай народнай творчасці ў аддзяленні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Смаленску. З нагоды галоўнага свята нашай краіны – Дня Незалежнасці – тут пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. У іх прымуць удзел кіраўнікі адміністрацыі, дзелавая эліта і бізнес-колы Смаленскай вобласці.

Галоўная ўрачыстасць адбудзецца ў дзяржаўным драматычным тэатры імя А. С. Грыбаедава. Плануецца ўдзел Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь. А выстава – за горацкімі талентамі. Раён адпраўляе ў Смаленск ўзорную дзіцячую студыю “Чарадзейка”. Дзяўчынкі са школы мастацкіх рамёстваў прадэманструюць там арыгінальныя калекцыі касцюмаў з саломкі, як ужо бачаныя гледачом, так і “свежыя”. А майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў рэжыме рэальнага часу прадэманструюць працэс нараджэння іх шэдэўраў з розных прыродных матэрыялаў.

Горкі едуць у Смаленск таксама са сваёй мінеральнай вадзіцай. Прыватнае прадпрыемства “Праметэй”, якое займаецца здабычай яе з нетраў зямлі, арганізуе дэгустацыю і продаж “Горацкай”. Гэта робіцца і з мэтай прасоўвання беларускай прадукцыі на рынак суседняй вобласці Расійскай Федэрацыі.
Раёная газета “Горацкі веснік”
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе