У чарговы раз Кіраўскі раён наведала дэлегацыя са Швецыі. Супрацоўніцтва паміж прафсаюзам работнікаў АПК Магілёўскай вобласці і прафсаюзам транспартнікаў шведскага г.Бураса існуе больш 15 гадоў. Асноўнай яго мэтай з’яўляецца матэрыяльная дапамога ў арганізацыі адпачынку і аздараўлення дзяцей работнікаў АПК вобласці, а таксама аказанне гуманітарнай дапамогі сацыяльна неабароненым слаям насельніцтва.
Падчас гэтага візіту на Кіраўшчыну шведы пазнаёміліся з вучэбнай і вытворчай базай ліцэя №15, нават паспрабавалі свае сілы ў ваджэнні трактароў беларускай вытворчасці, чым засталіся вельмі задаволены.
З падарункамі завіталі замежныя госці да мнагадзетных сем’яў з аграгарадка Мышкавічы, дзе цікавіліся ладам іх жыцця, умовамі працы бацькоў, захапленнямі дзяцей. Хоць і была паміж гаспадарамі і гасцямі моўная перашкода, але ж перакладчык, цёплыя позіркі і шчырыя ўсмешкі дапамагалі добра разумець адзін аднаго.
У праграме візіту было і наведванне СВК “Калгас “Беларусь”, дзе госці пазнаёміліся з арганізацыяй працы ў сельгаскааператыве. Іх цікавілі вытворчыя паказчыкі гэтай гаспадаркі, а таксама раёна ў цэлым.
“Я люблю Беларусь і беларусаў, і мне прыемна бачыць тыя станоўчыя змены, якія адбыліся ў вашай краіне з моманту майго першага візіту сюды ў 1995 годзе, — адзначыла кіраўнік дэлегацыі Сульвей Сван. — Я працую ў арганізацыі “Праект Беларусь”, з’яўляюся арганізатарам і каардынатарам гэтага праекта. Мы займаемся зборам і дастаўкай у Беларусь гуманітарнай дапамогі”.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе