Кіраўскі раён працягвае падтрымліваць статус “рыбалоўнай сталіцы” вобласці: на Чыгірынскім вадасховішчы рэгулярна праводзяцца спаборніцтвы міжнароднага і рэспубліканскага ўзроўняў па рыбалоўным спорце. А ў паралельным фармаце Кіраўскім райвыканкамам наладжваюцца спаборніцтвы рыбаловаў-аматараў, дзе да кіраўчан далучаюцца жыхары суседніх раёнаў, гарадоў Магілёва і Бабруйска. Удзельнікі спаборніцтваў даўно пераканаліся, што рыбалка ў любую пару года — гэта і цікавы адпачынак, і карысць для здароўя.

А нядаўна раён, абапіраючыся на набыты вопыт, самастойна правёў зімовае асабіста-каманднае першынство па спартыўнай надлёднай лоўлі рыбы. На Чыгірынскае вадасховішча прыбыла 15 каманд у саставе прадстаўнікоў арганізацый, сельскіх Саветаў, камерцыйных структур, а таксама індывідуальныя ўдзельнікі. Адну з каманд узначальваў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў.
Нават халоднае надвор’е не спыніла азарту ўдзельнікаў і жадання быць першымі, і яны на працягу амаль чатырох гадзін “чаравалі” над лункамі. Адным у гэты дзень пашанцавала, другім — не вельмі, але настрой ва ўсіх быў бадзёрым і радасным.

Самы важкі ўлоў аказаўся на рахунку каманды СВК “Калгас “Ніва”. Былі заахвочаны і ўдзельнікі, злавіўшыя самую буйную і самую маленькую рыбіны, самы юны рыбалоў-аматар. А прызы прадаставіла прыватнае прадпрыемства “Булат-Сталь”, каманды якога, дарэчы, заняла прызавое трэцяе месца. “Срэбра” заваявалі прадстаўнікі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе