Касцюковіцкі раён наведаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Уладзімір Цалко. Мэта візіту - правесці прыём грамадзян і адказаць на ўсе хвалюючыя людзей пытанні.
Падчас сустрэчы з касцюкаўчанамі высвятлілася, што жыхароў нашага раёна вельмі хвалюе пытанне будаўніцтва зоны адпачынку каля вёскі Прусіна.
“Зараз нам патрэбна матэрыяльная падтрымка на ўзроўні рэспублікі, - кажа ганаровы грамадзянін горада Касцюковічы А. Малахоўскі. Усё, што ў сілах косцюкаўчан, ужо зроблена: праведзены суботнікі і сабраны сродкі, якія былі накіраваны на пачатковы этап будаўніцтва”.
Як высвятлілася падчас размовы, каля 800 мільёнаў рублёў на добраўпарадкаванне зоны адпачынку ўкладзена: зроблена частка дамбы і высечаны хмызнякі. Але рэальныя затраты на правядзенне ўсіх прац нашмат больш - прыкладна 1,5 мільярда рублёў.
Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ўзяў гэта пытанне на кантроль, паабяцаўшы вырашыць яго ў хуткім часе.
В. Турлоў, уладальнік аграсядзібы, звярнуўся да афіцыйнага госця адразу з некалькімі просьбамі. Так, ён прасіў унесці некаторыя змены ў законы аб паляванні, рыбалцы і нарыхтоўцы венікаў, дроў і бярозавіка.
Пасля прыёму грамадзян міністр вырашыў асабіста паглядзець месца, дзе будзе размешчана зона адпачынку.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе