Рус Бел Eng 中文

Лепшае ветэранскае падвор’е выбралі ў Чэрыкаўскім раёне

Лепшае ветэранскае падвор’е выбралі ў Чэрыкаўскім раёне. Чарговы традыцыйны агляд-конкурс, арганізаваны мясцовым цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прыцягнуў да ўдзелу 14 домаўладальнікаў і сямейных пар.

Марафон доўжыўся амаль на працягу паўгода. Акрамя журы свае меркаванні выказвалі суседзі і аднавяскоўцы канкурсантаў. Па словах арганізатараў, ім хацелася максімальна аб’ектыўна ацаніць гасціннасць і гаспадарлівасць удзельнікаў спаборніцтва.

Урэшце заслужаныя ўзнагароды былі прысуджаны жыхарам Чэрыкава Тамары і Уладзіміру Ліскі, якія занялі першае месца. На другім месцы аказалася жыхарка аграгарадка Рэчыца Любоў Старавойтава, трэцюю ўзнагароду узяла Сцепаніда Астанковіч з Чэрыкава.

Дыпломы і грашовыя прэміі мясцовага райвыканкама пераможцам уручыла загадчык аддзялення раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Святлана Салянікава. Яна шчыра падзякавала працавітым ветэранам за іх стараннасць і руплівасць, а таксама за той прыклад, які яны падаюць маладому пакаленню. Усе грамадзяне пажылога ўзросту, якія прынялі ўдзел у конкурсе, атрымалі падзячныя лісты.

Па матэрыялах газеты “Веснік Чэрыкаўшчыны”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна