У
Магілёве праходзіў абласны этап конкурсу “Лепшы выхавальнік-2011”. Сярод 25 удзельнікаў пераможцай вызначана прадстаўніца Асіповіччыны, педагог з ДУА “Яслі-сад № 8 “Чабурашка” Антаніна Нілава.
Конкурс складаўся з некалькіх тураў. Так, на завочны трэба было прад’явіць партфоліа і відэакліпы. Тут Антаніне Нілавай не было роўных. Няпростым заданнем было правесці заняткі ў прапанаванай арганізатарамі групе аднаго з магілёўскіх дзіцячых садоў. Апошні дзень педагагічных спаборніцтваў, які праходзіў на базе Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова, уключаў сама-прэзентацыю дзейнасці выхавальнікаў, абранага імі крэда.
Незвычайным і крэатыўным быў конкурс “Пытанне на засыпку”, які складаўся з відэаролікаў са шматлікімі дзіцячымі “чаму?”. Канечне, перш чым даць адказ, трэба было добра і хутка — давалася ўсяго 30 секунд — падумаць, як можна растлумачыць малым, чаму ў макаронах ёсць дзірачкі, у вясёлцы шмат колераў, а з каменю не выціскаецца вада.
Антаніна Нілава пакарыла журы глыбокім веданнем псіхалогіі дашкалят, валоданнем таямніцамі свету маленства. Якраз апошняе і дапамагло стаць лепшай сярод дастойных сапернікаў.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе