У Асіповіцкім раённым Цэнтры культуры прайшло ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 15-годдзю яднання народаў Беларусі і Расіі. У фэсце, куды былі запрошаны прадстаўнікі працоўных калектываў грамадскіх арганізацый, прыняла ўдзел і дэлегацыя з Браншчыны — рэгіёна саюзнай дзяржавы, з якім Магілёўская вобласць актыўна развівае эканамічныя і культурныя сувязі. Госці прадстаўлялі не толькі Бранскую вобласць, але і мясцовую суполку нашых землякоў — грамадскую арганізацыю “Беларускае зямляцтва на Браншчыне”.
Напачатку свайго двухдзённага візіту расійскія беларусы Юрый Маджараў, Юрый Маркевіч і Юрый Сіманенкаў сустрэліся са старшынёй райвыканкама Пятром Шукаловічам для абмеркавання шляхоў умацавання сувязей паміж нашымі краінамі на рэгіянальным узроўні.
Госці адзначылі, што дзейнасць іх аб’яднання арыентавана на паляпшэнне інфармаванасці мясцовай супольнасці аб жыцці іх гістарычнай радзімы і на аказанне дапамогі беларускім прадпрыемствам у асваенні расійскага рынку.
У прыватнасці, сёлета ў Бранску пры непасрэдным удзеле беларускага зямляцтва будзе адкрыты гандлёвы дом, у якім плануецца прадаваць толькі беларускія тавары.
Расійская дэлегацыя наведала шэраг найбольш перадавых прадпрыемстваў нашага краю і ўзгадніла з раённай адміністрацыяй маштабную праграму доўгатэрміновага супрацоўніцтва паміж ГА “Беларускае зямляцтва на Браншчыне” і Асіповіцкім райвыканкамам у інфармацыйнай, гаспадарчай, спартыўнай, культурнай і шэрагу іншых сфер дзейнасці.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе