Рус Бел Eng 中文

Матэрыяльна-тэхнічная база медустаноў Белыничскага раёна значна папоўнілася сучасным абсталяваннем

Матэрыяльна-тэхнічная база медустаноў Белыничскага раёна за апошнія гады значна папоўнілася сучасным абсталяваннем. Толькі сёлета кампаніі “Мульці Лаб” і “Белрэамед” паставілі тры навейшыя аналізатары крыві. Днямі ЦРБ атрымала ад “Белрэамеда” ўнікальны падарунак – біяхімічны аналізатар “Пікала-Экспрэс”, які ўсяго за 12 хвілін з малага аб’ёму капілярнай крыві дазваляе рабіць поўны спектр біяхімічнага аналізу.

«Падораны райбальніцы аналізатар крыві на самой справе з’яўляецца ўнікальным, — падкрэсліў дырэктар навукова-вытворчага ПУП “Белрэамед” Мікалай Аганесян. — Распрацоўваўся ён Нацыянальным упраўленнем ЗША па аэранаўтыцы і даследванні касмічнай прасторы спецыяльна для касманаўтаў, бо дакладныя вынікі аналізу крыві апарат можа выдаваць нават у бязважкасці. Дарэчы, гэтым апаратам карыстаюцца на Міжнароднай касмічнай станцыі, Папа Рымскі і Прэзідэнт ЗША Барак Абама. У Беларусі ён маецца толькі ў медустановах, дзе аказваецца неадкладная дапамога, а таксама ў некаторых райпаліклініках. А цяпер ім будуць карыстацца і ў Бялыніцкай бальніцы».

 “Зара над Друццю”

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна