Міжраённы семінар на тэму "Сучасныя магчымасці лабараторнай дыягностыкі" прайшоў у Бялынічскай цэнтральнай бальніцы. Ён прысвячаўся павышэнню тэарэтычнага ўзроўню ўрачоў агульналячэбнай сеткі арганізацый аховы здароўя вобласці па лабараторнай дыягностыцы захворванняў.
На семінары прысутнічалі дэлегацыі з Круглянскага, Шклоўскага, Быхаўскага, Дрыбінскага і Клічаўскага раёнаў. Кандыдат медыцынскіх навук, урач клінічнай лабараторнай дыягностыкі г. Мінска Мікалай Аганесян адзначыў, што вынікі лабараторных даследванняў прама ўплываюць на далейшую тактыку ўрача пры лячэнні пацыента. Таму сёння ва ўсім свеце перавага аддаецца менавіта камп’ютарнай дыягностыцы, бо яна з’яўляецца найбольш дакладнай і эфектыўнай у адрозненне ад мануальнай. У камп’ютарнай прэзентацыі выступоўца падрабязна прадставіў магчымасці сучасных лабараторый і абсталявання, якое працуе ў медустановах нашай рэспублікі. Асобна спыніўся на новым біяхімічным аналізатары, які быў падораны ЦРБ.
У практычнай частцы семінара аб вопыце прымянення імунахімічнага аналізатара “Аксэс”, які дзейнічае ў райпаліклініцы са жніўня мінулага года, распавяла загадчыца клінічнай лабараторыі Аксана Скубілава. Апарат дазваляе праводзіць дыягностыку разнастайных захворванняў цяжарных жанчын, рабіць даследванні шчытападобнай залозы, выяўляць анкалагічныя хваробы малочнай, падстраўнікавай залоз, прастаты. Дарэчы, за 2013-2014 гады былі выяўлены 26 выпадкаў анкалагічных захворванняў прастаты. А ўзровень онказапушчанасці ў нашым раёне з’яўляецца ніжэйшым за рэспубліканскі, што гаворыць аб высокай эфектыўнасці дадзенага аналізатара. Апарат на ранніх стадыях захворвання дыягнастуе інфаркт міякарду. Менавіта дзякуючы гэтаму за апошнія два гады выпадкаў такой хваробы ў нашым раёне загэгістравана не было.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
14.08.2020 - 16:54
13.08.2020 - 09:00
Вакцину от гриппа в сентябре получат все медучреждения Могилевщины
09.08.2020 - 13:57
Быховские медики слаженно работают на выборах Президента Беларуси
04.08.2020 - 11:13