Зінаіда Лабаноўская ў свае 24 гады — галоўны эканаміст СВК "Мір" Дрыбінскага раёна. У гэтую гаспадарку выпускніца Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі трапіла па размеркаванні.

Яна сама родам з Дрыбіна, а з мужам Уладзімірам пазнаёмілася праз сваякоў, калі была яшчэ студэнткай. Так што на першае працоўнае месца яна прыехала не адна. Маладой сям'і гаспадарка выдзеліла камфортнае жыллё, а Уладзімір Лабаноўскі цяпер ездзіць на працу ў раённы цэнтр, дзе ўладкаваўся настаўнікам у школе.
Калегі ставяцца да галоўнага эканаміста з павагай, называюць Зінаідай Міхайлаўнай. Яна сама прызнаецца, што спачатку было даволі цяжка: вопытны галоўны эканаміст гаспадаркі пайшоў на пенсію, і Зінаідзе адразу даверылі адказную працу.
— Давялося спасцігаць усё самой, — узгадвае жанчына. — Але здолела, і цяпер ужо не страшна. Спраўляюся.
У сельскага эканаміста зусім не архаічны вобраз: светлыя доўгія валасы, моднае бэжавае паліто і замшавыя боцікі.
— У мяне ёсць і гумавыя боты, — смяецца Зінаіда. — У праўленні можна і ў кароткай спадніцы сядзець, а ўвесну на ферме і вакол яе самы зручны абутак — той, які выраблены з гумы.
Аднак у развагах пра выгляд яна не забывае пра важнасць сваёй працы і ў любы момант гатова разважаць пра эфектыўнасць працы СВК "Мір".
— Малако — гэта асноўны даход нашай гаспадаркі, — тлумачыць Лабаноўская. — Летась мы атрымалі ад рэалізацыі малака больш за 5 мільярдаў рублёў, прыбытак перавысіў 2 мільярды.
СВК "Мір" — невялікая гаспадарка, яе калісьці склалі перасяленцы з забруджанага чарнобыльскай радыяцыяй Краснапольскага раёна. Зараз яна стала адной з лепшых у Дрыбінскім раёне.
Адна з дзвюх асноўных фермаў — "Ярыгі", якая будзе пашырацца.
— У нас амаль усе даяркі перавысілі рубеж у 5 тысяч літраў на карову, — хваліцца загадчыца фермы Галіна Старавыбарная. — Гэта няпроста зрабіць.
Будаўніцтва новай фермы пачалося летась з ініцыятывы кіраўніцтва Магілёўскай вобласці, якое паставіла задачу павелічэння вытворчасці малака, у тым ліку за кошт пабудовы сучасных фермаў. У Ярыгах працавалі і студэнцкія будаўнічыя атрады. У выніку тут атрымаецца цэлы комплекс, дзе будзе больш за 600 галоў дойнага статка. Першая чарга хутка падыдзе да завяршэння — у маі плануецца яе ўвод.
— Мы выкарыстоўваем уласныя сродкі, бяром крэдыты, — тлумачыць кіраўнік гаспадаркі Мікалай Рыжкоў. — Выдаткавана ўжо 8 мільярдаў рублёў, але каб завяршыць будаўніцтва, адкрываем яшчэ адну крэдытную лінію на 2,8 мільярда рублёў. Калі не ўпа-дзе попыт на малако (а ён, напэўна, падаць не будзе), усе грошы вернем, праект акупіцца. Малако дае прыбытак.
На пачатку года даяркі СВК "Мір" атрымлівалі сярэдні заробак больш за 3 мільёны рублёў, але гэта не мяжа. Ён будзе расці, калі адбудуецца новая ферма.
— У нас павялічыцца пагалоўе жывёлы і надоі малака, — дае эканамічны каментар Зінаіда Лабаноўская. — Малако — гэта заўсёды запатрабаваны прадукт. Мяркую, што выручка ад яго нават сёлета павялічыцца на некалькі мільярдаў рублёў. Галоўнае, каб хапіла кармоў для жывёлы. Але спецыялісты і работнікі гаспадаркі з гэтым справяцца.
Міхаіл Рыжкоў сёння ходзіць па будынку новай фермы і распавядае, дзе размесцяцца стойлы для кароў, а дзе будуць кармавыя сталы. Цяпер работы вядуцца на даху.
— Мы павінны ўкласціся ў тэрміны, — плануе старшыня. — Вельмі разлічваем на аддачу ўкладзеных сродкаў. Таму спачатку новую ферму даверым вопытным даяркам, а потым ім на змену пойдзе і моладзь.
Замацаванне маладых кадраў — гэта тэма, якая хвалюе кіраўніцтва краіны і людзей на месцах. У СВК "Мір" уладкаваліся чатыры маладыя спецыялісты. Тая ж Зінаіда Лабаноўская лічыць, што праца ў сельскай гаспадарцы нічым не горшая за іншую.
— У нас у доме ёсць усе выгоды: газ, цэнтральнае ацяпленне, вада, — расказвае Зінаіда. — Так што я зусім не лічу, што зрабіла нейкі мужны ўчынак, калі паехала на вёску. Мы жывём, як у горадзе. У нас ёсць нават трэнажорная зала — у школе, можна і ў тэніс там гуляць.
Газета “Звязда”, Ілона Іванова. Фота аўтара.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе