25 снежня ў эфіры тэлеканала АНТ адбыўся фінал другога тэлевізійнага конкурсу «Песні маёй краіны». Пераможцам стаў народны ансамбль фальклорнай музыкі “Бялыніцкія музыкі” з Магілёўскай вобласці пад кіраўніцтвам Вольгі Маісеенкі. За кампазіцыю “Дудалка” прагаласавалі амаль 20 тыс. чалавек.
З невялікім адставаннем ад нашых прадстаўнікоў (атрымалі 19 681) на другім месцы апынуліся «Пескаўскія весялухі» (Бяроза), на трэцім (13 121) - «Медуніца» (Ваўкавыск).
Дарэчы, сёлета ў кастынгу творчага спаборніцтва прынялі ўдзел 60 ансамбляў з усіх рэгіёнаў рэспублікі. У першы тур конкурсу прайшлі 42 калектывы. Лёс народных ансамбляў вызначала кампетэнтнае журы, якое ўзначаліў народны артыст Беларусі, кіраўнік гурта “Сябры” Анатоль Ярмоленка. У фінал папулярнага тэлевізійнага праекта прайшлі 11 мацнейшых калектываў, сярод якіх былі і “Бялыніцкія музыкі”.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе