Па ініцыятыве Ганаровага грамадзяніна Бялыніцкага раёна, старшыні беларускай федэрацыі гандболу Уладзіміра Канаплёва днямі ў райцэнтры прайшло навагодняе свята для дзяцей-сірот і дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Яго ўдзельнікамі сталі маленькія выхаванцы сацыяльных устаноў, апякунскіх і прыёмных сем’яў з чатырох раёнаў вобласці: Бялыніцкага, Шклоўскага, Магілёўскага і Круглянскага.
Хлопчыкі і дзяўчынкі ў прыгожых навагодніх уборах, са шчырымі ўсмешкамі завіталі ў вялікую залу РЦК, дзе іх чакала цікавая канцэртная праграма ў выкананні юных талентаў Беларусі.
Свае музычныя нумары рабятам падарылі ўдзельніца фестывалю “Славянскі базар – 2011” Ганна Атрошчанка, пераможца міжнародных спаборніцтваў па мастацкай гімнастыцы “БэбіКап” Карына Агеева, салістка Нацыянальнага музычнага цэнтра імя Уладзіміра Мулявіна Насця Кандраурава, а таксама знакаміты беларускі іллюзіяніст Пётр Стасевіч і “паслядоўнік Далай-Ламы” Мікалай Шахлевіч. Дзеці з цікавасцю назіралі за шматлікімі фокусамі.

Даспадобы як маленькім, так і дарослым гледачам прыйшліся і музычныя нумары, якія падрыхтавалі ўдзельнікі знакамітага ансамбля “Верасы” пад кіраўніцтвам народнага артыста Рэспублікі Беларусь Васіля Раінчыка.

Ну і, канечне ж, не абыйшлося на свяце без Дзеда Мароза і Снягуркі, якія забаўлялі хлопчыкаў і дзяўчынак вясёлымі гісторыямі і танцамі.

Напрыканцы мерапрыемства на сцэну РЦК падняўся Уладзімір Канаплёў. Ён шчыра павіншаваў удзельнікаў свята з Новым годам і Калядамі і пажадаў усім ім здароўя і спаўнення самых запаветных мараў.
Уладзімір Мікалаевіч выказаў упэўненасць, што такія пераднавагоднія сустрэчы абавязкова стануць традыцыйнымі для жыхароў Бялыніцкага, Круглянскага, Шклоўскага і Магілёўскага раёнаў.
«Падарыць дзецям радасць! Ці не гэта самае галоўнае?”, – заўважыў Ганаровы грамадзянін Бялыніцкага раёна і ўручыў рабятам салодкія падарункі.
Не засталіся ў баку і самі віноўнікі ўрачыстасцяў. Ад імя ўсіх выхаванцаў сацыяльных устаноў словы падзякі Уладзіміру Канаплёву выказалі дзяўчаты, якія вучацца ў Бялыніцкай дапаможнай школе-інтэрнаце для дзяцей-сірот. Яны ўручылі Уладзіміру Мікалаевічу карціну, зробленую сваімі рукамі.
“Мае дзеткі, Сяргей і Жэня, засталіся ў захапленні ад свята, - падзялілася ўражаннямі жыхарка вёскі Малы Кудзін Таццяна Быкава, якая ўжо два гады выхоўвае дзяцей з Магілёўскага сацыяльнага прытулку. – Вельмі ўдзячная Уладзіміру Канаплёву за падораную радасць”.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе