Гэта стала вядома падчас падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу «Найлепшая аграэкасядзіба года», дзе Белаграпрамбанк ацаніў дзейнасць суб’ектаў аграэкатурызму за мінулы год. У намінацыі «Этнакомплекс» не было роўных Міхаілу Дудзікаву з яго аграсядзібай «Гасцінны двор» у Залахвенні. У якасці ўзнагароды ён атрымаў сертыфікат на Br11,25 млн. і сімвал аграэкатурызму - крыштальнага пеўня ручной працы.
Гэта не першы поспех Міхаіла у згаданым конкурсе. Некалькі гадоў таму гаспадар быў адзначаны спецыяльным дыпломам у намінацыі «За ахвоту да палявання». Яго аграсядзіба наогул карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод паляўнічых. Адзін расіянін за некалькі гадоў паспеў наведаць яе аж 42 разы!
«Гасцінны двор» размешчаны непадалёк ад знакамітага Баркалабаўскага манастыра, побач лес, рэчка. Гэта зараз тут знаходзіцца цэлы турыстычны гарадок з дамамі, гаспадарчымі пабудовамі, лазняй, цяпліцамі, альтанкамі, аўтастаянкамі, спартыўнымі пляцоўкамі. А некалі тут быў адзіны спарахнелы дом, які Міхаіл Дудзікаў набыў для развіцця аграэкатурызму. Па сутнасці, на адной тэрыторыі знаходзяцца зараз дзве аграсядзібы, адной з якіх - «Сядзібай Дудзіка» - кіруе сын Міхаіла і яго першы памочнік Яўген.
Гэтыя месцы адпачынку, зробленыя ў найлепшых народных традыцыях, вабяць не толькі паляўнічых і аматараў сялянскага быту. Тут з задавальненнем праводзяць свае злёты байкеры і прыхільнікі караванінгу - аўтамабільнага турызму. На вялікай прысядзібнай тэрыторыі для іх нават створаны спецыяльныя ўмовы. А яшчэ тут арганізуюцца семінары, падчас якіх нараджаюцца новыя цікавыя праекты. Не дзіўна, што менавіта Дудзікавы сёлета сталі пераможцамі яшчэ і абласнога конкурсу «Найлепшая аграэкасядзіба Магілёўскай вобласці».
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе