Рус Бел Eng 中文

Першае месца ў вобласці — вынік работы ўрачэбнай амбулаторыі пасёлка Андраны Мсціслаўскага раёна за 2011 год

Першае месца ў вобласці і другое ў рэспубліцы сярод сельскіх урачэбных амбулаторый — такі вынік работы ўрачэбнай амбулаторыі пасёлка Андраны Мсціслаўскага раёна за 2011 год. Немалая заслуга ў гэтым загадчыцы сельскай установы аховы здароўя Наталлі Арловай.

Увесь штат амбулаторыі налічвае 17 медыцынскіх работнікаў. Тут абслугоўваецца больш за паўтары тысячы жыхароў пасёлка Андраны, пабудаванага для перасяленцаў з чарнобыльскай зоны, а таксама чатырнаццаці навакольных вёсак. Усе яны, ад немаўляці да людзей сталага ўзросту, дзякуючы прафесіяналізму і добрасумленнаму стаўленню да выконваемай работы галоўнага ўрача Наталлі Арловай і ўсіх медработнікаў, атрымліваюць якасныя і своечасовыя паслугі.

Размяшчаецца амбулаторыя ў сучасным тыповым будынку і аснашчана неабходным абсталяваннем. Тут ёсць лабараторыя, дзе робяць агульнаклінічныя аналізы, працуе даўрачэбны і стаматалагічны кабінет, можна зрабіць ЭКГ. Акрамя таго вядзе прыём акушэрка, выконваецца каля дзесяці фізіятэрапеўтычных працэдур.

Улічваючы значную адлегласць да цэнтральнай раённай бальніцы (каля 40 кіламетраў), функцыянаванне амбулаторыі ў Андранах — праяўленне клопату раённай улады аб ахове здароўя працаўнікоў вёскі.

На здымку: галоўны ўрач установы аховы здароўя “Мсціслаўская ЦРБ”, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Караед віншуе з працоўнай перамогай загадчыцу Андранаўскай урачэбнай амбулаторыі Наталлю Арлову.

 

«Святло Кастрычніка»

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна