У мастацкай галерэі абласной бібліятэкі імя А.С.Пушкіна ў Мінску адкрылася традыцыйная выстава Беларускага саюза майстроў народнай творчасці “Калядныя ўзоры”. Яна ладзіцца штогод як творчая справаздача членаў гэтай арганізацыі, што працуюць у разнастайных жанрах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
На выставе ў гэтым годзе сярод іншых экспануюцца работы 37 майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з усіх раёнаў Магілёўшчыны. Рэгіён прадстаўлены багатай палітрай народных промыслаў і рамёстваў: кераміка, выцінанка, ткацтва, лапцепляценне, тэкстыльная лялька і інш.
Сёлетняя выстава прымеркавана да 20-гадовага юбілею грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”. З гэтай нагоды старшыня саюза Яўген Сахута падчас урачыстага адкрыцця выставы ўручыў граматы найбольш таленавітым і актыўным членам арганізацыі за актыўную дзейнасць у галіне народнай творчасці. Чатыры прадстаўнікі Магілёўшчыны былі ўдастоены гэтага гонару: магіляўчанка Наталля Дамянікава, якая працуе ў жанры саломапляцення, крычаўская майстрыха выцінанкі Наталля Бярнадская, а таксама керамісты з Бабруйшчыны Юрый Боўда і з Крычава Вячаслаў Якавенка.
Выстава “Калядныя ўзоры” працягнецца да 14 студзеня. Па яе выніках будуць вызначаны і ўзнагароджаны лепшыя майстры.
Вольга Семчанка,
вядучы рэдактар Магілёўскага абласнога
метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45