Рус Бел Eng 中文

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджана ансамблю «Медуніца» Магілёўскай абласной філармоніі

Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прысуджана ансамблю песні і танца «Медуніца» Магілёўскай абласной філармоніі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Разгледзеўшы прадстаўленні Міністэрства культуры і савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, Аляксандр Лукашэнка пастанавіў прысудзіць прэміі за выдатныя дасягненні ў галіне музычнага і выяўленчага мастацтва, кінавідэамастацтва, музейнай справы, народнай мастацкай творчасці, архітэктуры, выхавання творчай моладзі, якія атрымалі грамадскае прызнанне, прысудзіць спецыяльную прэмію дзеячам культуры і мастацтва па выніках 2014 года. У ліку ўзнагароджаных - магілёўскі калектыў «Медуніца», які быў адзначаны за ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнай беларускай музычнай культуры, актыўную канцэртную дзейнасць.

 

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна