Рус Бел Eng 中文

Тры шматдзетных жанчыны з Магілёўскай вобласці ўзнагароджаны ордэнам Маці

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці ўзнагароджаны 114 шматдзетных жанчын з розных рэгіёнаў Беларусі, тры з іх – прадстаўніцы Магілёўскай вобласці. Адпаведны Указ №458 падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 верасня, расказалі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.

Узнагароды ўдастоены хатняя гаспадыня з Бабруйска Наталля Лапаціна, аператар машыннага даення адкрытага акцыянернага таварыства ”Трылесіна-агра“ Дрыбінскага раёна Анжэла Мадудзіна, старшы інспектар па кадрах лакаматыўнага дэпо Магілёў транспартнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства ”Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі“ Ірына Тарасевіч.

 

При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна