Клопат аб дзецях, якія выхоўваюцца ў сацыяльных установах, малазабяспечаных сем’ях і пажылых людзях з’яўляецца адным з галоўных накірункаў дзейнасці кіраўніцтва нашай краіны і святым абавязкам кожнага чалавека. Прыемна, што не застаюцца ў баку ад гэтай добрай справы і вядомыя беларусы: эстрадныя выканаўцы, таленавітыя спартсмены...
На мінулым тыдні наш раён наведалі віцэ-прэзідэнт спартыўна-дабрачыннага праекта “Мары збываюцца”, аглядальнік газеты “Прэсбол” Сяргей Шчурко, галкіпер футбольнага клуба “БАТЭ” Аляксандр Гутар і вядучая тэлеканала СТВ Ірына Хананік-Рамбальская. Яны пабывалі ў раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе падарылі яго працоўнаму калектыву камп’ютар і прынтар.
А літаральна некалькі дзён таму Сяргей Шчурко, але ўжо ў кампаніі спявачкі Ганны Шаркуновай, зноў завітаў у Прыдруцкі край. На гэты раз госці ўручылі навагоднія салодкія падарункі выхаванцам цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама бытавую тэхніку і дзіцячыя прыналежнасці 6 малазабяспечаным сем’ям.
“Вельмі ўдзячная Сяргею і ўсім удзельнікам праекта за падтрымку, - падзялілася думкамі дырэктар раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Ала Рудакоўская. – Камп’ютар нам прыйшоўся вельмі дарэчы, задаволеныя ласункамі і дзеці”.
“Праект “Мары збываюцца” быў створаны 4 гады таму, - адзначыў Сяргей Шчурко. – І адразу ж знайшоў падтрымку з боку знакамітых людзей Беларусі. Яно і не дзіўна: дапамога найбольш неабароненым прадстаўнікам грамадства – гэта вельмі важная і неабходная справа”.
Па словах Сяргея Шчурко, ён не збіраецца надоўга развітвацца з Прыдруцкім краем. Напярэдадні Новага года ўдзельнікі праекта плануюць наведаць Бялыніцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе