Упершыню ў гісторыі Бялыніччыны адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў Ганаровым грамадзянам Бялыніцкага раёна: старшыні Беларускай федэрацыі гандбола Уладзіміру Канаплёву і старшыні праўлення СВК «Калгас «Радзіма» Аляксандру Лапацентаву.
Уручэнне пасведчанняў першым у найноўшай гісторыі Прыдруцкага краю Ганаровым грамадзянам Бялыніцкага раёна прайшло ў рамках вечарыны-ўшанавання лепшых працоўных калектываў – ДУКДБП “ПМК-241”, ААТ “ПМК-83 Водбуд”, ААТ “Новая Друць”, якія адзначаны Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў, а таксама мнагадзетнай маці, бялынічанкі Алены Сувіт, удастоенай ордэна Маці.

«Такая падзея адбываецца на Бялыніччыне ўпершыню, — адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Гузнякоў. – Людзі, якіх мы ўшаноўваем сёння, бясспрэчна, заслугоўваюць увагі і бязмежных слоў падзякі. Іх добрыя справы назаўсёды застануцца ў памяці жыхароў раёна».

«Аляксандр Лапацентаў – не толькі таленавіты кіраўнік, — адзначае малады спецыяліст СВК “Калгас “Радзіма” Любоў Волкава, — але і добры сябра. Ён заўсёды клапоціцца аб сваіх работніках і робіць усё магчымае, каб нам было камфортна жыць і працаваць у гаспадарцы».
Яркія старонкі добрых спраў унёс у развіццё Бялыніцкага раёна былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, а цяпер старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў. Будаўніцтва царквы ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай, сучаснае медыцынскае абсталяванне для ЦРБ, камп’ютарызаваныя класы школ, новыя аўтобусы для бялыніцкіх школьнікаў, аздараўленне вучняў і настаўнікаў раёна ў Францыі, на беразе Міжземнага мора, паездкі ў Сочы і Туапсе – гэта далёка не ўсе яго заслугі.
"Сёння зарадзілася добрая традыцыя ўшаноўваць тых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Бялыніччыны, — падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Варонін. – Гэта — старанныя, адданыя сваё справе таленавітыя кіраўнікі, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню народу. Яны – гонар зямлі Бялыніцкай".
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе