Паважаныя сябры!
Шчыра віншую вас з Днём беларускага пісьменства!
Ужо дваццаць гадоў наша краіна адзначае гэтае свята, і мы ганарымся, што юбілейныя ўрачыстасці адбываюцца менавіта на гасціннай зямлі Прыдняпроўскага краю - у горадзе Быхаве.
Наша Магілёўшчына пакінула значны адбітак у гісторыі айчыннага пісьменства. Ӏмёны Пятра Мсціслаўца і Спірыдона Собаля, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча і Ӏвана Чыгрынава, Аркадзя Куляшова і шматлікіх іншых нашых знакамітых землякоў вядомыя далёка за межамі нашай краіны.
Мы памятаем іх, памятаем іх творчасць. I гэтая памяць аб славутым мінулым дазваляе нам з надзеяй глядзець у будучыню.
Унэўнены, што культурна-гістарычная спадчына нашай Бацькаўшчыны захаваецца назаўсёды і стане магутным падмуркам развіцця сучасных літаратуры і мастацтва, якія, у сваю чаргу, будуць асновай кансалідацыі беларускага грамадства.
Жадаю гасцям і ўдзельнікам свята моцнага здароўя, аптымістычнага настрою і дабрабыту!
П.М.РУДНІК, старшыня Магілёўскага аблвыканкама
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 10:26
Информация о движении транспорта на регулярных маршрутах в День белорусской письменности
20.08.2020 - 15:25
Могилевский «Технолит» занялся производством древесного угля
19.08.2020 - 15:21
18.08.2020 - 13:58
COVID-19 и вторая волна: когда ждать? Отвечает эпидемиолог Ирина Бас