З Новым годам выхаванцаў Мсціслаўскай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы павіншаваў «Беларускі Фіат-клуб». «Прыезд гасцей-аўтамабілістаў стаў для нас сапраўдным святам, — гаворыць дырэктар школы-інтэрната Алена Клеянкова. — Яны аднесліся да гэтай сустрэчы з усёй душой: падрыхтавалі цікавае шоу па матывах любімага многімі пакаленнямі мультфільма «Ну, пачакай!». Вядома, галоўнымі героямі ўсё роўна былі Дзед Мароз са Снягуркай, якія падарылі дзецям спартыўны інвентар і «чамаданчыкі» з прысмакамі».
Выхаванцы таксама парадавалі сваiх гасцей песнямі, вершамі, танцамі.
«Сёння ў інтэрнаце — 130 дзетак ад трох да пятнаццаці гадоў, — расказала Алена Аляксандраўна. — Амаль чвэрць з іх — сацыяльныя сіроты. Але талентаў усім ім не пазычаць».
Мсціслаўскі РАУС таксама ўнёс сваю лепту ў добрую справу: прэзентаваў школе-інтэрнату музычны цэнтр.
«Мы вельмі ўдзячныя ўсім, хто дорыць нам радасць, — кажа дырэктар. — Гэтае пачуццё цеплыні і клопату сагравае выхаванцаў доўгі час».
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе