Да святкавання Дня горада ў Клічаўскім раёне праводзіцца конкурс «Уся справа ў капелюшы!». Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў аргкамітэце творчых спаборніцтваў.
Па словах суразмоўцаў, праявіць свае здольнасці могуць клічаўляне і вяскоўцы ва ўзросце ад 3 гадоў. «Капялюшыкі неабходна зрабіць уласнымі рукамі з дадатка «Тэлетыдзень» раённай газеты «Сцяг Саветаў», - адзначылі спецыялісты. – Для гэтага дадатак можна разразаць, склейваць, выкарыстоўваць розныя тэхнікі». Акрамя таго, удзельнікі конкурсу павінны арыгінальна прадставіць свой выраб.
Пераможцаў вызначыць спецыяльнае журы 3 ліпеня, у дзень святкавання Дня горада, у гарадскім парку. Лепшых майстроў чакаюць прызы.
Заяўкі да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца да 2 ліпеня па адрасе: г. Клічаў, зав. Пугачова, 5, рэдакцыя «Сцяга Саветаў». Даведкі па тэлефонах: 8 (02236) 51-263, 8 (02236) 51-163.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе