3 верасня ў Нацыянальным мастацкім музеі Республікі Беларусь урачыста адкрылася рэспубліканская выстава сучаснага выяўленчага мастацтва “Зямля пад белымі крыламі”. Экспазіцыя праходзіць у рамках грамадска-культурнай акцыі “Беларусь – гэта мы!”.
Мэта выставы – паказаць палітру выяўленчага мастацтва Беларусі ва ўсёй раснастайнасці яго праяў, форм, тэндэнцый і накірункаў. Тут прадставлены творцы розных пакаленняў, рэгіёнаў, паказаны жывапіс, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, канцэптуальныя праекты.
У правядзенні выставы з верасня по снежань 2010 года задзейнічаны ўсе буйныя выставачныя залы мастацкіх музеяў, галерэй Мінска і абласцей рэспублікі, што дае магчымасць прыцягннуць да гэтага праекта шырокія колы грамадскасці.
Пройдзе выстава і ў Магілёве. Яе правядзенне ў абласным цэнтры запланавана на 24 верасня. Тут будуць паказаны лепшыя дасягненні апошніх 10 гадоў мастакоў Магілёўшчыны, а таксама суседняй Віцебшчыны.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна