Вершы беларускіх паэтаў гучаць сёння ў магілёўскіх гарадскіх аўтобусах і тралейбусах. Іх чытаюць вучні мясцовых школ, гімназій і ліцэяў. Ініцыятыва адзначыць падобнай выявай Міжнародны дзень роднай мовы належыць грамадскім аб'яднанням Магілёва. Асноўным арганізатарам акцыі стала тэлерадыёкампанія «Магілёў».
Каля 50 хлопцаў і дзяўчынак загадзя запісаліся ў студыі тэлебачання ТРК «Магілёў». Яны чыталі ўрыўкі з любімых твораў Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, іншых вядомых беларускіх аўтараў. Ідэю падтрымалі гарвыканкам, тралейбусны і аўтобусны паркі.
«Таварыства беларускай мовы» правядзе традыцыйную дыктоўку, у якой змогуць паўдзельнічаць усе ахвотнікі. Па добрай традыцыі, якая склалася за гэтыя гады, яе будзе весці выкладчык беларускай мовы Магілёўскай гарадской гімназіі № 1 Ганна Бандарэнка.
Агульнанацыянальную дыктоўку будуць пісаць па вершах і эсэ Максіма Багдановіча, 120-годдзе з дня нараджэння якога адзначым сёлета.
Святочны настрой удзельнікаў акцыі падтрымаюць артысты Палаца культуры, народны ансамбль «Арыён». Як заўжды, з каларытным беларускім гумарам выступіць Тамара Цыганкова.
Міжнародны дзень роднай мовы абвешчаны Генеральнай канферэнцыяй ЮНЭСКА 17 лістапада 1999 года. Адзначаецца кожны год з лютага 2000-га з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45