Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа – адна з самых шматлікіх добраахвотных арганізацый у рэспубліцы. Амаль 80% з ліку працуючых у Клічаўскім раёне з’яўляюцца яе членамі. Больш за 40 пярвічных арганізацый і валанцёры дапамагаюць у рабоце з насельніцтвам.
Сродкі, сабраныя членамі «пярвічак» Таварыства Чырвонага Крыжа, ідуць на фінансаванне розных праграм і праектаў, для дапамогі людзям, якім гэта вельмі неабходна (хворым на СНІД, пацярпелым ад аварый і катасроф, маламаёмным і шматдзетным сем’ям, адзінокім састарэлым, сіротам і інш.).
Актыўныя ўдзельнікі ўсіх праграм і накірункаў дзейнасці Чырвонага Крыжа – райкам ГА БРСМ, раённая ветэранская арганізацыя. Амаль усе яны – валанцёры Чырвонага Крыжа. Адна з найбольш вядомых праграм – «Чарнобыльская праграма гуманітарнай дапамогі і падтрымкі насельніцтву, якое пацярпела ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС». У яе рамках праводзіцца медыцынскае абследаванне. У красавіку ў раёне працавала брыгада медыкаў перасовачнай дыягнастычнай лабараторыі абласнога Таварыства Чырвонага Крыжа. Урачы абследавалі 1839 жыхароў горада і вёсак. У некаторых людзей выяўлена тая або іншая паталогія, і яны накіраваны на далейшае абследаванне ў медустановы вобласці.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
21.08.2020 - 16:20
Фестиваль народных промыслов и ремесел соберет в Краснополье мастеров Могилевской области
21.08.2020 - 10:08
21.08.2020 - 10:00
20.08.2020 - 10:07
Дети, родители и учителя в белыничском Вишове как жили, так и живут — одной семьей
20.08.2020 - 08:42
Фестиваль в честь Яблочного Спаса провели в Кировском районе