29-30 чэрвеня ў абласным цэнтры пройдзе VII Міжнародная навуковая канферэнцыя “Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць”. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведаміў дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.
Па словах субяседніка, удзел у мерапрыемстве прымуць звыш 50 навукоўцаў з Беларусі, Літвы і Расіі.
“Канферэнцыя з года ў год збірае даследчыкаў і навукоўцаў, якія з’яўляюцца спецыялістамі ў гісторыі Магілёва, - адзначыў Аляксей Бацюкоў. - Спачатку яна паланавалася як вузкатэматычная: прысвечаная гісторыі горада ад старажытнасці да сённяшніх дзён. Важна тое, што з першых сустрэч гаварылася аб неабходнасці аднаўлення Ратушы, стварэнні пешаходнай вуліцы ў горадзе на Дняпры. Усё гэта, як бачым, адбылося".
Сёлета ўдзельнікі канферэнцыя будуць працаваць у трох секцыях: “Гісторыя, духоўная і матэрыяльная культура Магілёва і Магілёўшчыны са старажытных часоў да пачатку ХХ ст.”, “Магілёў і Магілёўшчына ў даваенны час, у перыяд Вялікай айчыннай вайны. Пасляваеннае аднаўленне” і “Сучаснае грамадства: патрыятызм і патрыятычнае выхаванне”.
“Самая буйная секцыя прысвечана старажытнай гісторыі Магілёва, - патлумачыў Аляксей Бацюкоў. – Свае даклады на ёй прадставяць каля 30 вучоных. Канферэнцыя - сведчанне таго, што навуковая думка працуе, жыве, бруіць і развіваецца. Цікавасць даследчыкаў да даўняй і блізкай гісторыі абласнога центра не здзіўляе, бо город заўсёды знаходзіўся ў эпіцэнтры лёсавызначальных падзей”.
При использовании материалов активная гиперссылка на mogilev-region.gov.by обязательна
20.08.2020 - 14:17
20.08.2020 - 10:15
Арт-проект «Искусство XXI века без маски» открылся в Могилеве
14.08.2020 - 09:00
В Белыничах восстанавливают древнюю фреску, спасенную из разрушенного кармелитского монастыря
14.08.2020 - 08:48
14.08.2020 - 08:45